Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 мая 1997 г. №472 "Аб ажыццяўленнi дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь

                Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 13 мая 1997 г. N 472                                    г.Мiнск


 АБ АЖЫЦЦЯЎЛЕННI ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГIСТРАЦЫI НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫХ,
 ВОПЫТНА-КАНСТРУКТАРСКIХ I ВОПЫТНА-ТЭХНАЛАГIЧНЫХ РАБОТ

         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики   Беларусь  от  30  сентября  2006  г.   №  1283
         (Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь,
         2006 г., № 165, 5/23170)   

 
        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь  от 5
         июня 2002  г.  №  736 (Национальный реестр  правовых  актов
         Республики Беларусь, 2002 г., № 67, 5/10574)]


     У    мэтах    забеспячэння    вядзення    дзяржаўнага   рэестра
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных
работ, камплектавання  фонду навукова-тэхнiчных дакументаў  па гэтых
работах Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Устанавiць, што:

     дзяржаўная     рэгiстрацыя     навукова-даследчых,     вопытна-
канструктарскiх  i  вопытна-тэхналагiчных  работ,  якiя  выконваюцца
аб'яднаннямi,    прадпрыемствамi,    арганiзацыямi    i   ўстановамi
рэспублiкi,  незалежна ад  формаў уласнасцi  i падпарадкаванасцi,  а
таксама  вядзенне  iх  дзяржаўнага  рэестра ажыццяўляюцца Беларускiм
iнстытутам   сiстэмнага   аналiзу   i   iнфармацыйнага  забеспячэння
навукова-тэхнiчнай сферы;

     прадстаўленне  ў падатковую  iнспекцыю афiцыйнага  паведамлення
Беларускага   iнстытута   сiстэмнага    аналiзу   i   iнфармацыйнага
забеспячэння навукова-тэхнiчнай сферы  аб рэгiстрацыi названых работ
у дзяржаўным рэестры з'яўляецца падставай  для вызвалення ад падатку
на дабаўленую  вартасць навукова-даследчных, вопытна-канструктарскiх
i вопытна-тэхналагiчных   работ,  што   выконваюцца  для   спажыўцоў
Рэспублiкi  Беларусь,   згодна  з  пунктам  33   артыкула  5  Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб падатку на дабаўленую вартасць".

     2.      Зацвердзiць     Парадак      дзяржаўнай     рэгiстрацыi
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных
работ (прыкладаецца).

     3.  Мiнiстэрствам i  iншым рэспублiканскiм  органам дзяржаўнага
кiравання,  аб'яднанням,  прадпрыемстам,  арганiзацыям  i  ўстановам
забяспечыць   ва   ўстаноўленым   парадку   абавязковую   дзяржаўную
рэгiстрацыю     навукова-даследчых,     вопытна-канструктарскiх    i
вопытна-тэхналагiчных  работ,  якiя   выконваюцца  за  кошт  сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.

     4. Мiнiстэрству фiнансаў,  Камiтэту па навуцы i тэхналогiях пры
Савеце Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь штогод пры фармiраваннi праекта
рэспублiканскага бюджэту прадугледжваць асiгнаваннi  на  правядзенне
дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных работ. 
         ___________________________________________________________
         Пункт 4 - с изменениями,  внесенными постановлением  Совета
         Министров Республики Беларусь от 5 июня 2002 г. № 736

            4. Мiнiстэрству фiнансаў, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы
         i    тэхналогiях    штогод    пры    фармiраваннi   праекта
         рэспублiканскага  бюджэту  прадугледжваць  асiгнаваннi   на
         правядзенне   дзяржаўнай   рэгiстрацыi  навукова-даследчых,
         вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ.
         ___________________________________________________________

     5. Беларускаму iнстытуту сiстэмнага  аналiзу  i  iнфармацыйнага
забеспячэння  навукова-тэхнiчнай  сферы прадстаўляць штоквартальна ў
Камiтэт па навуцы i  тэхналогiях  пры  Савеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь  звесткi  аб навукова-даследчых,  вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных работах,  якiя прайшлi дзяржаўнаю рэгiстрацыю.
Камiтэт  па  навуцы  i  тэхналогiях  пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь  кожнае  паўгоддзе  прадстаўляе  гэтыя  звесткi   ў   Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 
         ___________________________________________________________
         Пункт 5 - с изменениями,  внесенными постановлением  Совета
         Министров Республики Беларусь от 5 июня 2002 г. № 736

            5. Беларускаму    iнстытуту    сiстэмнага    аналiзу   i
         iнфармацыйнага   забеспячэння   навукова-тэхнiчнай    сферы
         прадстаўляць  штоквартальна ў Дзяржаўны камiтэт па навуцы i
         тэхналогiях      звесткi       аб       навукова-даследчых,
         вопытна-канструктарскiх  i  вопытна-тэхналагiчных  работах,
         якiя прайшлi дзяржаўнаю рэгiстрацыю.  Дзяржаўны камiтэт  па
         навуцы  i  тэхналогiях  кожнае  паўгоддзе прадстаўляе гэтыя
         звесткi ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
         ___________________________________________________________

     6.  Прызнаць  страцiўшай   сiлу  пастанову  Кабiнета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  23  мая  1996  г.  N  339 "Аб ажыццяўленнi
дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных  работ"  (Збор  указаў  Прэзiдэнта  i пастаноў
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 15, арт.377).


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                         С.Лiнг


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Пастанова Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        13.05.1997 N 472


 ПАРАДАК
 дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых,
 вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ

     1.   Дадзены  Парадак   вызначае  патрабаваннi   да  дзяржаўнай
рэгiстрацыi  i  вядзення  дзяржаўнага   рэестра  навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх  i  вопытна-тэхналагiчных   работ  (далей  -
дзяржаўны рэестр).

     2.  У   дзяржаўным  рэестры  могуць   быць  зарэгiстраваны  ўсе
навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскiя  i вопытна-тэхналагiчныя
работы,    якiя     выконваюцца    аб'яднаннямi,    прадпрыемствамi,
арганiзацыямi  i   ўстановамi,  незалежна  ад   формаў  уласнасцi  i
падпарадкаванасцi  (далей  -  арганiзацыi-выканаўцы),  на  тэрыторыi
Рэспублiкi  Беларусь.  Работы,  якiя  выконваюцца  за  кошт  сродкаў
рэспублiканскага   бюджэту,    падлягаюць   абавязковай   дзяржаўнай
рэгiстрацыi.

     3.       Дзяржаўную       рэгiстрацыю       навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх  i  вопытна-тэхналагiчных  работ  ажыццяўляе
Беларускi iнстытут сiстэмнага  аналiзу i iнфармацыйнага забеспячэння
навукова-тэхнiчнай сферы (далей - БелIСА).
     На      падставе      дакументаў,      якiя      прадстаўляюцца
арганiзацыямi-выканаўцамi,  БелIСА ўносiць  звесткi аб  рэгiструемых
работах  у  дзяржаўны  рэестр  i камплектуе  фонд навукова-тэхнiчных
дакументаў па гэтых работах.
     Навукова-тэхнiчная  прадукцыя,  якая   атрымлiваецца  ў  вынiку
выканання работ i прапануецца для практычнай рэалiзацыi, рэкламуецца
па  жаданню  заказчыка  гэтых  работ  шляхам  выдання  iнфармацыйных
матэрыялаў.  Рэкламаванне  навукова-тэхнiчнай  прадукцыi аплачваецца
заказчыкам.
     Выключнае  права на  валоданне i  распараджэнне iнфармацыяй  аб
навуковых       даследаваннях,       вопытна-канструктарскiх       i
вопытна-тэхналагiчных  распрацоўках,  а  таксама  на яе выкарастанне
належыць   заказчыку,   калi   ў   дагаворы   памiж   заказчыкам   i
арганiзацыяй-выканаўцай не агавораны iншыя ўмовы.

     4.    Арганiзацыi-выканаўцы     навукова-даследчых,    вопытна-
канструктарскiх    i     вопытна-тэхналагiчных    работ    бясплатна
прадстаўляюць   у  БелIСА   ўсе  прадугледжаныя   дадзеным  Парадкам
дакументы.

     5.    Арганiзацыi-выканаўцы     навукова-даследчых,    вопытна-
канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных  работ, якiя  прадставiлi ў
БелIСА  прадугледжаныя дадзеным  Парадкам рэгiстрацыйныя  дакументы,
маюць   права   бясплатна   карыстацца   фондам   навукова-тэхнiчных
дакументаў па гэтых работах.

     6. БелIСА аказвае метадычную дапамогу арганiзацыям-выканаўцам у
дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных   работ  i   ажыццяўляе  кантроль   за  станам
рэгiстрацыi работ, якiя выконваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага
бюджэту.

     7. Арганiзацыя-выканаўца     для     дзяржаўнай     рэгiстрацыi
навукова-даследчай,           вопытна-канструктарскай            або
вопытна-тэхналагiчнай  работы  накiроўвае  ў  БелIСА  рэгiстрацыйную
карту ўстаноўленага БелIСА па ўзгадненню з  Камiтэтам  па  навуцы  i
тэхналогiях пры Савеце Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь узору.
         ___________________________________________________________
         Часть первая   пункта   7   -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров Республики  Беларусь  от  5
         июня 2002 г. № 736

            7. Арганiзацыя-выканаўца   для   дзяржаўнай  рэгiстрацыi
         навукова-даследчай,       вопытна-канструктарскай       або
         вопытна-тэхналагiчнай    работы    накiроўвае    ў   БелIСА
         рэгiстрацыйную карту ўстаноўленага БелIСА па  ўзгадненню  з
         Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i тэхналогiях узору.
         ___________________________________________________________

     Тэрмiн прадстаўлення  рэгiстрацыйнай карты ў  БелIСА не павiнен
перавышаць  30  дзён  з  пачатку  выканання  работы,  якая  падлягае
рэгiстрацыi.  Няправiльна аформленыя  рэгiстрацыйныя карты вяртаюцца
арганiзацыям-выканаўцам для выпраўлення з указаннем прычын вяртання.
     Сумесна з рэгiстрацыйнай картай у якасцi дадатку да яе падаюцца
тэхнiчнае   заданне  альбо   тэхнiка-эканамiчнае  абгрунтаванне   на
выконваемыя работы.
     Пры  правядзеннi работы  некалькiмi арганiзацыямi  (комплексная
работа)  кожная  арганiзацыя-выканаўца  можа  накiроўваць  у  БелIСА
рэгiстрацыйныя  дакументы  на  частку  работы,  якая  выконваецца ёю
самастойна.
     Пасля заканчэння  зарэгiстраванай  работы арганiзацыя-выканаўца
накiроўвае ў БелIСА  iнфармацыйную  карту  ўстаноўленага  БелIСА  па
ўзгадненню  з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Miнicтpaў
Рэспублiкi Беларусь узору.  Разам з iнфармацыйнай  картай  у  якасцi
дадатку да яе падаюцца: 
         ___________________________________________________________
         Часть  пятая   пункта   7   -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров Республики  Беларусь  от  5
         июня 2002 г. № 736

            Пасля заканчэння         зарэгiстраванай          работы
         арганiзацыя-выканаўца  накiроўвае  ў  БелIСА  iнфармацыйную
         карту  ўстаноўленага  БелIСА  па  ўзгадненню  з  Дзяржаўным
         камiтэтам   па   навуцы   i   тэхналогiях  узору.  Разам  з
         iнфармацыйнай картай у якасцi дадатку да яе падаюцца:
         ___________________________________________________________

     справаздача   аб    навукова-даследчай   рабоце,   зацверджаная
кiраўнiком   арганiзацыi-выканаўцы.    Справаздача   афармляецца   ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi актамi;
     тлумачальная     запiска    да     вопытна-канструктарскай    i
вопытна-тэхналагiчнай      работы,      зацверджаная      кiраўнiком
арганiзацыi-выканаўцы.    Тлумачальная    запiска    афармляецца   ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi актамi.

     8.  БелIСА,  атрымаўшы  рэгiстрацыйную  карту  з  прыкладзенымi
дакументамi, прысвойвае  навукова-даследчай, вопытна-канструктарскай
або  вопытна-тэхналагiчнай  рабоце   нумар  дзяржаўнай  рэгiстрацыi,
уносiць  звесткi   аб  ёй  у   дзяржаўны  рэестр,  уключае   ў  фонд
навукова-тэхнiчных  дакументаў  тэхнiка-эканамiчныя  абгрунтаваннi i
(або)   тэхнiчныя   заданнi   i   ў   20-дзённы   тэрмiн  накiроўвае
арганiзацыi-выканаўцы  паведамленне  аб  рэгiстрацыi  работы.  Пасля
атрымання  iнфармацыйнай  карты  з  прыкладзенымi дакументамi БелIСА
ўводзiць  iх  у  фонд  навукова-тэхнiчных  дакументаў  i ў 30-дзённы
тэрмiн   накiроўвае   (выдае)   арганiзацыi-выканаўцы   даведку   аб
паступленнi дакументаў у названы фонд.
     Узор паведамлення  аб рэгiстрацыi работы ўстанаўлiвае БелIСА па
ўзгадненню з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях пры Савеце  Miнicтpaў
Рэспублiкi Беларусь. 
         ___________________________________________________________
         Часть вторая  пункта  8   -   с   изменениями,   внесенными
         постановлением  Совета  Министров  Республики Беларусь от 5
         июня 2002 г. № 736

            Узор паведамлення  аб  рэгiстрацыi  работы  ўстанаўлiвае
         БелIСА  па  ўзгадненню  з  Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i
         тэхналогiях.
         ___________________________________________________________

     9.    У    выпадку     спынення    выканання    зарэгiстраванай
навукова-даследчай,     вопытна-канструктарскай     або     вопытна-
тэхналагiчнай  работы  арганiзацыя-выканаўца  абавязана  ў 30-дзённы
тэрмiн пiсьмова паведамiць пра гэты БелIСА, пазначыўшы рэгiстрацыйны
нумар, назву работы i прычыну выключэння яе з дзяржаўнага рэестра.
     Пры змене назвы работ арганiзацыя-выканаўца накiроўвае ў БелIСА
нанава аформленую  рэгiстрацыйную карту i гэтая  работа ўключаецца ў
дзяржаўны  рэестр пад  новым рэгiстрацыйным  нумарам, ранейшы  нумар
анулюецца.
                                                                    

 


<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 


Новые документы