Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 апреля 1997 г. №386 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Дзяржаўным камiтэце па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь


                Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 22 красавiка 1997 г. N 386                              г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭЦЕ
 ПА НАВУЦЫ I ТЭХНАЛОГIЯХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===
         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь   от  29  октября   2001  г.  N   1556
         (Национальный  реестр правовых  актов Республики  Беларусь,
         2001 г., N 103, 5/9280) 

  
        [Изменения и дополнения:
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         28  ноября  1997 г.   N 1564  (Собрание   декретов,  указов
         Президента   и   постановлений   Правительства   Республики
         Беларусь, 1997 г., N 33, ст.1061)]


     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць прыкладзенае  Палажэнне аб  Дзяржаўным  камiтэце
па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь.

     2. Лiчыць  мэтазгодным мець у  Дзяржаўным камiтэце па  навуцы i
тэхналогiях калегiю ў складзе 11 чалавек.

     3. Дзяржаўнаму  камiтэту  па навуцы i тэхналогiях у трохмесячны
тэрмiн  ва  ўстаноўленым  парадку  прадставiць  у  Савет   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь прапановы аб унясеннi ў рашэннi Урада змяненняў,
якiя вынiкаюць з дадзенай пастановы.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                              С.Лiнг


                                    ЗАЦВЕРДЖАНА
                                    Пастанова Савета Мiнiстраў
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    22.04.1997 N 386


 ПАЛАЖЭННЕ
 аб  Дзяржаўным камiтэце па навуцы
 i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь


     1. Дзяржаўны   камiтэт   па  навуцы  i  тэхналогiях  Рэспублiкi
Беларусь (надалей  -  ДКНТ)   з'яўляецца   рэспублiканскiм   органам
дзяржаўнага   кiравання,   якi   праводзiць   дзяржаўную   палiтыку,
ажыццяўляе  рэгуляванне i  кiраванне ў  галiне навукi,  техналогiй i
iнфарматызацыi  i  знаходзiцца  ў  падпарадкаваннi  Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
         ___________________________________________________________
         Пункт 1  - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564

            1. Дзяржаўны камiтэт па  навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi
         Беларусь   (надалей  -   ДКНТ)  з'яўляецца  рэспублiканскiм
         органам  дзяржаўнага кiравання,  якi праводзiць  дзяржаўную
         палiтыку,  ажыццяўляе  рэгуляванне  i  кiраванне  ў  галiне
         навукi i техналогiй i  знаходзiцца ў падпарадкаваннi Савета
         Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
         ___________________________________________________________

     2. ДКНТ у сваёй дзейнасцi  кiруецца  заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь i дадзеным Палажэннем.

     3. Галоўнымi задачамi ДКНТ з'яўляюцца:

     3.1. распрацоўка  i  рэалiзацiя  дзяржаўнай  палiтыкi  ў галiне
навукi, тэхналогiй i iнфарматызацыi;
         ___________________________________________________________
         Пункт 3.1 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564

            3.1.  распрацоўка  i  рэалiзацiя  дзяржаўнай  палiтыкi ў
         галiне навукi i тэхналогiй;
         ___________________________________________________________

     3.2.    каардынацыя    дзейнасцi    мiнiстэрстваў    i    iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i
распарадчых  органаў,  аб'яднанняў,  прадпрыемстваў,  арганiзацый  i
ўстаноў   у   галiне   навуковай,   навукова-тэхнiчнай,  iнавацыйнай
дзейнасцi i iнфарматызацыi, а  таксама мiжнароднага супрацоўнiцтва ў
гэтых напрамках;
         ___________________________________________________________
         Пункт 3.2 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564

            3.2.   каардынацыя  дзейнасцi   мiнiстэрстваў  i   iншых
         рэспублiканскiх  органаў  дзяржаўнага  кiравання,  мясцовых
         выканаўчых    i     распарадчых    органаў,    аб'яднанняў,
         прадпрыемстваў, арганiзацый  i ўстаноў у  галiне навуковай,
         навукова-тэхнiчнай  i  iнавацыйнай   дзейнасцi,  а  таксама
         мiжнароднага супрацоўнiцтва ў гэтых напрамках;
         ___________________________________________________________

     3.3. правядзенне   адзiнай   дзяржаўнай   палiтыкi   ў   галiне
мiжнароднага навукова-технiчнага супрацоўнiцтва;

     3.4. забеспячэнне   кантролю   за   выкананнем    заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь  па  пытаннях  развiцця  навукi i тэхналогiй,  а
таксама за выкарыстаннем дзяржаўных  сродкаў,  якiя  выдзяляюцца  на
фiнансаванне навукi;

     3.5. арганiзацыйна-эканамiчнае рэгуляванне  развiцця  навукi  i
тэхнiкi;

     3.6.  удасканаленне  структуры  навукова-тэхнiчнага  патэнцыялу
рэспублiкi i павышенне эфектыўнасцi яго выкарыстання.

     4.  ДКНТ  у  адпаведнасцi  з  ускладзенымi   на  яго  галоўнымi
задачамi:

     4.1. аналiзуе  стан  i  прагназуе  тэндэнцыi  развiцця навукi i
тэхналогiй у Рэспублiцы Беларусь,  рыхтуе прапановы аб  прыярытэтных
напрамках  навукова-тэхнiчнай  дзейнасцi,  мерах  па  iх  дзяржаўнай
падтрымцы;

     4.2.   сумесна  з   зацiкаўленымi  распрацоўвае   прапановы  аб
удасканаленнi  механiзма  эканамiчнага  рэгулявання  i  стымулявання
навуковай, навукова-тэхнiчнай i  iнавацыйнай дзейнасцi ў рэспублiцы,
садзейнiчае развiццю новых  эфектыўных формаў гэтай дзейнасцi;

     4.3.  прымае  ўдзел   у  распрацоўцы  дзяржаўнай  iнвестыцыйнай
палiтыкi;

     4.4. рыхтуе  ва ўстаноўленым парадку  прапановы па фiнансаванню
навуковай,  навукова-тэхнiчнай  i   iнавацыйнай  дзейнасцi  за  кошт
сродкаў рэспублiканскага бюджэту;

     4.5.  уносiць   ва  ўстаноўленым  парадку   ў  Савет  Мiнiстраў
Рэспублiкi    Беларусь    прапановы     па    пералiку    дзяржаўных
навукова-тэхнiчных  праграм,  арганiзуе  распрацоўку  праектаў гэтых
праграм,  iх  дзяржаўную  навукова-тэхнiчную  экспертызу, зацвярджае
гэтыя праграмы, ажыццяўляе кантроль за ходам iх выканання;

     4.6.    праводзiць   конкурсы    праектаў   навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных  работ па вырашэнню
важнейшых   навукова-тэхнiчных   i   сацыяльна-эканамiчных  праблем,
распрацоўцы  тэхналогiй  i  аб'ектаў  новай  тэхнiкi,  арганiзуе  iх
дзяржаўную навукова-тэхнiчную экспертызу, зацвярджае гэтыя праекты i
ажыццяўляе кантроль за ходам iх выканання;

     4.7.   ажыццяўляе   ва   ўстаноўленым   парадку   кантроль   за
выкарыстаннем  сродкаў рэспублiканскага  бюджэту, прадугледжаных  на
навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную  дзейнасць, i ў выпадках
неэфектыўнага  або  нямэтавага  iх  выкарыстання  прымае  рашэннi аб
спыненнi фiнансавання адпаведных работ;

     4.8. прымае ва ўстаноўленым парадку пры неабходнасцi рашэннi аб
змяненнi аб'ёмаў  фiнансавання расходаў па  вызначаных заканадаўчымi
актамi   Рэспублiкi   Беларусь   напрамках   выкарыстання   сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на навуку;

     4.9.   вывучае   эфектыўнасць   дзейнасцi   навуковых  i  iншых
арганiзацый     i    ўстаноў,     якiя    ажыццяўляюць    навуковую,
навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць;

     4.10. стварае i вядзе рэестр высокатэхналагiчных вытворчасцей i
прадпрыемстваў;

     4.11.   забяспечвае   iнфармацыйнае   абслугоўванне  навуковай,
навукова-тэхнiчнай  i iнавацыйнай  дзейнасцi, падрыхтоўвае прапановы
па  прававому, арганiзацыйнаму  i эканамiчнаму  рэгуляванню ў  сферы
iнфарматызацыi,   прапагандуе  iдэi   iнфарматызацыi  грамадства  як
важнейшы фактар яго сацыяльна-эканамiчнага развiцця;
         ___________________________________________________________
         Пункт  4.11  -  с  изменениями,  внесенными  постановлением
         Совета Министров  Республики Беларусь от 28  ноября 1997 г.
         N 1564

            4.11. забяспечвае iнфармацыйнае абслугоўванне навуковай,
         навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi;
         ___________________________________________________________

     4.12.  выпрацоўвае  меры   па  рэфармаванню  навукова-тэхнiчнай
сферы, развiццю i ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы навукi;

     4.13. ажыццяўляе арганiзацыю  выканання навуковых даследаванняў
i навукова-тэхнiчных    рашэнняў   па    праблемах   iнфарматызацыi,
дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай  экспертызы ствараемых аўтаматызаваных
iнфармацыйных сiстэм, сетак, баз i банкаў  даных, а таксама кантроль
за iх выкарыстаннем.
         ___________________________________________________________
         Положение  дополнено  пунктом  4.13  постановлением  Совета
         Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564
         ___________________________________________________________

     5.   ДКНТ  выконвае   таксама  iншыя   функцыi,  прадугледжаныя
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     6. ДКНТ у межах сваёй кампетэнцыi мае права:

     6.1.   рыхтаваць   ва   ўстаноўленым   парадку   прапановы   па
ўдасканаленню заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у  галiне навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi;

     6.2.  утвараць навуковыя,  каардынацыйныя i  экспертныя саветы,
камiсii, часовыя  навуковыя калектывы, рабочыя групы  i iншыя органы
для  выканання   работ  i  разгляду   пытанняў,  аднесеных  да   яго
кампетэнцыi;

     6.3.     выступаць     дзяржаўным     заказчыкам     дзяржаўных
навукова-тэхнiчных  праграм,  праектаў  асобных  навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ;

     6.4.  удзельнiчаць у  правядзеннi навукова-тэхнiчных  экспертыз
iнвестыцыйных   праектаў   i   праграм   зыходзячы   з  неабходнасцi
забеспячэння тэхналагiчнай бяспекi рэспублiкi;

     6.5.  атрымлiваць ва  ўстаноўленым парадку  ад мiнiстэрстваў  i
iншых   рэспублiканскiх  органаў   дзяржаўнага  кiравання,  мясцовых
выканаўчых  i  распарадчых   органаў,  аб'яднанняў,  прадпрыемстваў,
арганiзацый   i   ўстаноў   iнфармацыю,   неабходную  для  выканання
ўскладзеных на яго задач;

     6.6.  ствараць  ва  ўстаноўленым  парадку  за  кошт  вызначаных
заканадаўствам  Рэспублiкi Беларусь  крынiц спецыяльныя  галiновыя i
мiжгалiновыя мэтавыя фонды;

     6.7.   у  парадку,   прадугледжаным  заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь, праводзiць  перагаворы i заключаць  мiжнародныя пагадненнi
Рэспублiкi Беларусь мiжведамаснага  характару з адпаведнымi органамi
замежных дзяржаў i мiжнароднымi арганiзацыямi, удзельнiчаць у рабоце
гэтых   органаў   i   арганiзацый,   прымаць   удзел  у  мiжнародных
мерапрыемствах па навукова-тэхнiчных праблемах;

     6.8.   праводзiць   ва   ўстаноўленым   парадку  мiжнародныя  i
нацыянальныя  канферэнцыi, кангрэсы,  сiмпозiумы, нарады,  семiнары,
выстаўкi  i  iншыя  мерапрыемствы  па  пытаннях,  аднесеных  да  яго
кампетэнцыi;

     6.9.  ажыццяўляць праверкi  ходу рэалiзацыi  навукова-тэхнiчных
праграм i  асобных праектаў, работ  i мерапрыемстваў, выконваемых  у
межах  iншых напрамкаў  навуковай, навукова-тэхнiчнай  i iнавацыйнай
дзейнасцi,  якiя   фiнансуюцца  за  кошт   сродкаў  рэспублiканскага
бюджэту, а  таксама ходу выканання  рашэнняў па пытаннях  навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi;

     6.10. ствараць,  рэарганiзоўваць i лiквiдаваць  ва ўстаноўленым
парадку падведамныя прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы;

     6.11.   прыцягваць   ва   ўстаноўленым   парадку   спецыялiстаў
мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
мясцовых выканаўчых i распарадчых  органаў, Акадэмii навук Беларусi,
навуковых  арганiзацый  i  ўстаноў,  вышэйшых  навучальных  устаноў,
аб'яднанняў  i прадпрыемстваў,  у  тым  лiку замежных,  да вырашэння
найбольш важных пытанняў навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай
дзейнасцi;

     6.12.  заключаць   ва  ўстаноўленым  парадку   з  аб'яднаннямi,
прадпрыемствамi,   навуковымi  i   iншымi  арганiзацыямi,  вышэйшымi
навучальнымi    ўстановамi,    часовымi    навуковымi   калектывамi,
спецыялiстамi  i  экспертамi  дагаворы  па  распрацоўцы,  экспертызе
праектаў i  праграм, падрыхтоўцы аналiтычных аглядаў  i прагнозаў па
праблемах навуковай,  навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай  дзейнасцi, а
таксама   па  рашэнню   iншых  пытанняў,   якiя  адносяцца   да  яго
кампетэнцыi;

     6.13.  хадайнiчаць  ва  ўстаноўленым  парадку аб узнагароджаннi
работнiкаў, якiя  ўнеслi вялiкi ўклад  у развiццё навукi,  тэхнiкi i
тэхналогiй, дзяржаўнымi ўзнагародамi.

     7.   ДКНТ  ажыццяўляе   сваю  дзейнасць   ва  ўзаемадзеяннi   з
рэспублiканскiмi    органамi   дзяржаўнага    кiравання,   мясцовымi
выканаўчымi  i  распарадчымi  органамi,  Акадэмiяй  навук  Беларусi,
галiновымi   акадэмiямi,    грамадскiмi   навуковымi   аб'яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi ўсiх формаў уласнасцi.

     8.  ДКНТ ва  ўстаноўленым  парадку  прымае нарматыўныя  акты па
аднесеных  да   яго  кампетэнцыi  пытаннях,   якiя  абавязковыя  для
выканання  ўсiмi   юрыдычнымi  i  фiзiчнымi   асобамi  на  тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь, арганiзуе i кантралюе iх выкананне.
     Пры   неабходнасцi  такiя   акты  могуць   прымацца  сумесна  з
мiнiстэрствамi   i  iншымi   рэспублiканскiмi  органамi  дзяржаўнага
кiравання.

     9.  ДКНТ   ажыццяўляе  ў  парадку,   вызначаным  заканадаўствам
Рэспублiкi   Беларусь,    кiраўнiцтва   падведамнымi   аб'яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi  i ўстановамi шляхам  зацвярджэння iх
статутаў,   заключэння  кантрактаў   з  iх   кiраўнiкамi,  кiравання
маёмасцю.

     10. ДКНТ разглядае звароты  грамадзян па пытаннях, аднесеных да
яго кампетэнцыi, прымае па iх  неабходныя меры, а таксама праводзiць
прыём грамадзян.

     11.  ДКНТ узначальвае  Старшыня, якi  прызначаецца на  пасаду i
вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
     Старшыня  ДКНТ  мае   намеснiкаў,  колькасць  якiх  вызначаецца
Прэзiдэнтам    Рэспублiкi   Беларусь.    Намеснiкi   Старшынi   ДКНТ
прызначаюцца  на  пасаду  i  вызваляюцца  ад  пасады ва ўстаноўленым
парадку.

     12. Старшыня ДКНТ:
     кiруе  дзейнасцю   ДКНТ  i  нясе   персанальную  адказнасць  за
выкананне ўскладзеных на ДКНТ задач i ажыццяўленне iм сваiх функцый;
     размяркоўвае   абавязкi  памiж   сваiмi  намеснiкамi,  вызначае
ступень  адказнасцi  iх  i  кiраўнiкоў  структурных  падраздзяленняў
цэнтральнага  апарату ДКНТ  за кiраўнiцтва  асобнымi напрамкамi  яго
дзейнасцi;
     зацвярджае структуру i штатны расклад цэнтральнага апарату ДКНТ
у межах  устаноўленых   колькасцi  работнiкаў  i   расходаў  на  яго
ўтрыманне,  а  таксама   палажэннi  аб  структурных  падраздзяленнях
цэнтральнага апарату;
     прызначае  на  пасаду,  у  тым  лiку  на  кантрактнай аснове, i
вызваляе ад пасады работнiкаў цэнтральнага апарату ДКНТ i кiраўнiкоў
падведамных аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;
     выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады, дае ўказаннi, арганiзуе
i кантралюе iх выкананнне;
     стварае ва ўстаноўленым парадку  фонды на прадстаўнiцкiя мэты i
iншыя няпланавыя мерапрыемствы;
     забяспечвае захаванне дзяржаўных сакрэтаў у цэнтральным апараце
ДКНТ  i  падведамных  аб'яднаннях,  прадпрыемствах,  арганiзацыях  i
ўстановах   ва  ўстаноўленым   заканадаўствам  Рэспублiкi   Беларусь
парадку.

     13. Для калектыўнага разгляду асноўных пытанняў, якiя адносяцца
да кампетэнцыi ДКНТ, абмеркавання  важнейшых напрамкаў яго дзейнасцi
ў ДКНТ  утвараецца   калегiя  ў  складзе   Старшынi  ДКНТ  (старшыня
калегii), яго намеснiкаў па пасадзе, iншых кiруючых работнiкаў ДКНТ,
а таксама  вучоных  i  вядучых   спецыялiстаў  у  галiне  навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi.
     Колькасць членаў  калегii i яе  персанальны склад зацвярджаюцца
Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     Рашэннi калегii  праводзяцца ў жыццё загадамi  Старшынi ДКНТ. У
выпадку рознагалоссяў памiж Старшынёй i калегiяй Старшыня праводзiць
у жыццё  сваё  рашэнне  i  паведамляе  аб  гэтым  у  Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь, а  члены калегii  маюць права  накiраваць свае
меркаваннi ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     14.  Цэнтральны  апарат  ДКНТ  утрымлiваецца  за  кошт  сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.

     15.  ДКНТ з'яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае пячатку  з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.  




 


<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 


Новые документы