Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 9 ноября 1995 г. №620 "Об утверждении положений, регулирующих научную и научно-техническую деятельность"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь

                       Кабiнет Мiнiстраў
                      Рэспублiкi Беларусь

                          ПАСТАНОВА

                  9 лiстапада 1995 г. N 620


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯЎ РЭГУЛЮЮЧЫХ
 НАВУКОВУЮ I НАВУКОВА-ТЭХНIЧНУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ

===

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         15  октября 1996 г. N 665  (Собрание  указов  Президента  и
         постановлений   Кабинета  Министров   Республики  Беларусь,
         1996 г., N 29, ст.776);
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         4 ноября 1996 г. N 698;
            Постановление Совета Министров    Республики Беларусь от
         6 мая 1998 г. N 712 (Собрание декретов, указов Президента и
         постановлений  Правительства Республики  Беларусь, 1998 г.,
         N 13, ст.346);
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         10 июля 1998 г. N 1084;
            Постановление  Совета Министров  Республики  Беларусь от
         29  октября  1998  г.  N  1652  (Собрание  декретов, указов
         Президента   и   постановлений   Правительства   Республики
         Беларусь, 1998 г., N 30, ст.782)]


     У мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19
студзеня 1993 г. "Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi"
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Зацвердзiць прыкладзеныя:

     Палажэнне     аб    парадку     фiнансавання    навуковай     i
навукова-тэхнiчнай   дзейнасцi  за   кошт  сродкаў  рэспублiканскага
бюджэту;
         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу в части утверждения Положения о
         порядке   финансирования   научной   и   научно-технической
         деятельности  за  счет   средств  республиканского  бюджета
         постановлением Совета  Министров Республики Беларусь  от 10
         июля 1998 г. N 1084
         ___________________________________________________________

     Палажэнне  аб  парадку  фармiравання  i  рэалiзацыi  дзяржаўных
навукова-тэхнiчных праграм;
         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу в части утверждения Положения о
         порядке    формирования   и    реализации   государственных
         научно-технических программ постановлением Совета Министров
         Республики Беларусь от 29 октября 1998 г. N 1652
         ___________________________________________________________

     Палажэнне  аб  парадку  арганiзацыi  i  правядзення  дзяржаўнай
навукова-тэхнiчнай   экспертызы    праектаў   навукова-даследчых   i
вопытна-канструктарскiх работ.
         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу в части утверждения Положения о
         порядке    организации    и    проведения   государственной
         научно-технической            экспертизы           проектов
         научно-исследовательских  и   опытно-конструкторских  работ
         постановлением  Совета Министров  Республики Беларусь  от 6
         мая 1998 г. N 712
         ___________________________________________________________

 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                              М.Чыгiр
         
         ___________________________________________________________
         Положение утратило силу постановлением    Совета  Министров
         Республики Беларусь от 10 июля 1998 г. № 1084


                                  ЗАЦВЕРДЖАНА
                                  пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                  Рэспублiкi Беларусь
                                  ад 9 лiстапада 1995 г. N 620

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб парадку фiнансавання навуковай i
 навукова-тэхнiчнай дзейнасцi за кошт
 сродкаў рэспублiканскага бюджэту

                             Агульныя палажэннi

            1.   Дадзенае   Палажэнне   вызначае   агульны   парадак
         фiнансавання з рэспублiканскага бюджэту навукова-даследчых,
         вопытна-канструктарскiх i iншых работ, звязаных з навуковай
         i навукова-тэхнiчнай   дзейнасцю,   а   таксама  выдзялення
         грашовых сродкаў выканаўцам.
            2. Сродкi,  прадугледжаныя ў рэспублiканскiм  бюджэце на
         фiнансаванне  развiцця навукi  i тэхнiкi,  выкарыстоўваюцца
         для:
            правядзення фундаментальных i  пошукавых даследаванняў у
         галiне прыродазнаўчых, тэхнiчных i гуманiтарных навук;
            выканання   дзяржаўных   навукова-тэхнiчных   праграм  i
         асобных навукова-тэхнiчных праектаў;
            развiцця  навукова-тэхнiчнага  супрацоўнiцтва  на аснове
         мiжнародных дагавораў;
            падрыхтоўкi   i    павышэння   квалiфiкацыi   навуковых,
         навукова-педагагiчных    i    iнжынерна-тэхнiчных    кадраў
         навуковых ўстаноў;
            аказання  разавай  дапамогi  асобным  вучоным, навуковым
         калектывам,   навукова-даследчым  i   вышэйшым  навучальным
         установам у  мэтах развiцця iх  матэрыяльна-тэхнiчнай базы,
         распрацоўкi прынцыпова новых тэхналогiй i абсталявання;
            аплата   працэнтаў   па   банкаўскiх   крэдытах   i  пры
         неабходнасцi  пагашэння  пазыковай  запазычнасцi  навуковых
         устаноў.
            Затраты  на фiнансаванне  навуковай i навукова-тэхнiчнай
         дзейнасцi,  з улiкам  затрат на  аказанне разавай  дапамогi
         навуковым  калектывам  i  аплату  працэнтаў  па  банкаўскiх
         крэдытах,   а  таксама   на  ўтрыманне   навуковых  архiваў
         прадугледжваюцца   ў  асобнай   зводнай  таблiцы   Прагнозу
         сацыяльна-эканамiчнага  развiцця   Рэспублiкi  Беларусь  на
         чарговы год па прадстаўленню Мiнiстэрства эканомiкi. У гэту
         таблiцу  не  ўключаюцца  сродкi  на  капiтальныя ўкладаннi,
         звязаныя з навуковай i навукова-тэхнiчнай дзейнасцю.
            Навуковыя ўстановы (арганiзацыi)  i вышэйшыя навучальныя
         ўстановы  могуць  расходаваць  на  сацыяльныя  патрэбы да 1
         працэнта    асiгнаванняў,    якiя    выдзяляюцца    iм    з
         рэспублiканскага бюджэту на  выкананне навукова-даследчых i
         вопытна-канструктарскiх   работ.   Парадак   планавання   i
         расходавання названых  адлiчэнняў вызначаецца Мiнiстэрствам
         адукацыi i навукi па ўзгадненню з Акадэмiяй навук Беларусi,
         Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам эканомiкi.
         ___________________________________________________________
         Пункт  2 дополнен  абзацем девятым  постановлением Кабинета
         Министров Республики Беларусь от 15 октября 1996 г. N 665
         ___________________________________________________________

            3. Пры фармiраваннi  праектаў рэспублiканскага бюджэту i
         Прагнозу    сацыяльна-эканамiчнага    развiцця   Рэспублiкi
         Беларусь  на чарговы  год мiнiстэрствы  i iншыя цэнтральныя
         органы   кiравання,   Акадэмiя    навук   Беларусi,   фонды
         спецыяльнага   прызначэння,    аб'яднаннi,   прадпрыемствы,
         арганiзацыi  i  ўстановы,  што  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым
         заканадаўствам  выступаюць у  якасцi дзяржаўных  заказчыкаў
         навукова-даследчых    i    вопытна-канструктарскiх   работ,
         накiроўваюць у Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
         адукацыi  i навукi  прапановы па  фiнансаванню вызначаных у
         пункце   2  дадзенага   Палажэння  напрамкаў   навуковай  i
         навукова-тэхнiчнай дзейнасцi. Парадак i форму прадстаўлення
         прапаноў устанаўлiвае Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
            Расходы  на  ўтрыманне   навуковых  архiваў  вызначаюцца
         Мiнiстэрствам  фiнансаў  на  падставе  прапаноў Камiтэта па
         архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь.
            4. Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi
         i навукi  сумесна  з   зацiкаўленымi  падрыхтоўвае  зводную
         заяўку  на сродкi,  патрэбныя для  фiнансавання навуковай i
         навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, з  указаннем агульнага аб'ёму
         фiнансавання i пэўных аб'ёмаў па кожнаму напрамку дзейнасцi
         i прадстаўляе  яе  ва  ўстаноўленым  парадку ў Мiнiстэрства
         фiнансаў i Мiнiстэрства эканомiкi для фармiравання праектаў
         рэспублiканскага бюджэту  i Прагнозу сацыяльна-эканамiчнага
         развiцця Рэспублiкi Беларусь на чарговы год.
            Зводная   заяўка  папярэдне   разглядаецца  Камiсiяй  па
         пытаннях   дзяржаўнай   навукова-тэхнiчнай   палiтыкi   пры
         Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
            5.   Пасля  зацвярджэння   рэспублiканскага  бюджэту   i
         Прагнозу    сацыяльна-эканамiчнага    развiцця   Рэспублiкi
         Беларусь на чарговы год Мiнiстэрства фiнансаў пералiчвае ва
         ўстаноўленым  парадку  сродкi  бюджэту  на  бягучыя рахункi
         дзяржаўных       заказчыкаў       навукова-даследчых      i
         вопытна-канструктарскiх  работ у  адпаведнасцi з  Прагнозам
         сацыяльна-эканамiчнага  развiцця  Рэспублiкi  Беларусь  для
         накiравання гэтых асiгнаванняў выканаўцам.
            Фiнансаванне             навукова-даследчых            i
         вопытна-канструктарскiх   работ  праз   фонды  спецыяльнага
         прызначэння  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi
         (статутамi) аб гэтых фондах.
            Сродкi    рэспублiканскага   бюджэту    выдзяляюцца   на
         фiнансаванне        тых         навукова-даследчых        i
         вопытна-канструктарскiх  работ,  якiя  прайшлi  абавязковую
         экспертызу ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
            Выдзяленне дадатковых сродкаў  на фiнансаванне навуковай
         i навукова-тэхнiчнай  дзейнасцi  ажыццяўляецца  на падставе
         рашэнняў   Кабiнета   Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь  па
         сумеснаму  прадстаўленню  Мiнiстэрства  адукацыi  i навукi,
         Мiнiстэрства фiнансаў i Акадэмii навук Беларусi.
            6.   Iндэксацыя    сродкаў   рэспублiканскага   бюджэту,
         выдзеленых      на       выкананне      навукова-даследчых,
         вопытна-канструктарскiх   i   iншых   работ,   звязаных   з
         навукова-тэхнiчнай   дзейнасцю,  праводзiцца   на  падставе
         адпаведнага рашэння Кабiнета  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
         у парадку, вызначаным Мiнiстэрствам фiнансаў.
            7.  Дзяржаўныя   заказчыкi,  якiм  выдзелены   сродкi  з
         рэспублiканскага   бюджэту  на   ажыццяўленне  навуковай  i
         навукова-тэхнiчнай  дзейнасцi, абавязаны  расходаваць гэтыя
         сродкi  строга па  мэтаваму прызначэнню  i па  патрабаванню
         Мiнiстэрства  фiнансаў i  Камiтэта па  навуцы i тэхналогiях
         Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  прадстаўляць  неабходную
         iнфармацыю  аб iх  выкарыстаннi, а  таксама справаздачы  аб
         выкананых работах.
            8.   Мiнiстэрства   фiнансаў,   Камiтэт   па   навуцы  i
         тэхналогiях  Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi,  адпаведныя
         кантрольныя   органы  ажыццяўляюць   кантроль  за   мэтавым
         расходаваннем бюджэтных сродкаў,  выдзеленых на навуковыя i
         навукова-тэхнiчныя  работы,  i   пры  выяўленнi  парушэнняў
         прымаюць ва ўстаноўленым парадку  меры па вяртанню ў бюджэт
         незаконна  выкарыстаных сродкаў,  а ў  выпадку неабходнасцi
         ўносяць у  Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь прапановы
         аб  спыненнi  фiнансавання  адпаведных  работ.  Асобы, якiя
         дапусцiлi названыя парушэннi,  прыцягваюцца да адказнасцi ў
         адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
            9. Навукова-даследчыя  i вопытна-канструктарскiя работы,
         якiя фiнансуюцца за  кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту,
         у тым лiку  тыя, што выконваюцца па  дагаворах на стварэнне
         (перадачу)     навукова-тэхнiчнай     прадукцыi,    лiчацца
         бюджэтнымi.  У  раздзеле   "Iншыя  ўмовы"  гэтых  дагавораў
         указваецца,  што  работа   ажыццяўляецца  за  кошт  сродкаў
         рэспублiканскага бюджэту са спасылкай на адпаведнае рашэнне
         органа,   якi   зацвердзiў   дзяржаўную  навукова-тэхнiчную
         праграму або асобны навукова-тэхнiчны праект.

             Фiнансаванне фундаментальных и пошукавых даследаванняў

            10. Прапановы мiнiстэрстваў  i iншых цэнтральных органаў
         кiравання,  Акадэмii навук  Беларусi, Фонду фундаментальных
         даследаванняў  аб  фiнансаваннi   расходаў  па  правядзенню
         фундаментальных i  пошукавых даследаванняў на  плануемы год
         разам з неабходнымi  абгрутаваннямi накiроўваюцца ў Камiтэт
         па навуцы  i тэхналогiях Мiнiстэрства  адукацыi i навукi  ў
         адпаведнасцi  з вызначанымi  прыярытэтнымi напрамкамi гэтых
         даследаванняў.
            Прапановы павiнны змяшчаць:
            праект  плана (праграмы)  правядзення навукова-даследчых
         работ у адпаведнай галiне навукi;
            праекты      планаў     правядзення      навуковых     i
         навукова-арганiзацыйных      мерапрыемстваў     (семiнараў,
         канферэнцый i iншых);
            праекты  планаў  падрыхтоўкi   да  выдання  навуковай  i
         навукова-метадычнай лiтаратуры;
            праект  каштарыса  расходаў   на  правядзенне  навуковых
         даследаванняў.
            Акрамя  таго,  Акадэмiя  навук  Беларусi, мiнiстэрствы i
         iншыя  цэнтральныя органы  кiравання, якiя  маюць галiновыя
         акадэмii навук  i навуковыя бiблiятэкi,  што знаходзяцца на
         самастойным   балансе,  прадстаўляюць   праекты  каштарысаў
         расходаў на ўтрыманне прэзiдыумаў гэтых акадэмiй i названых
         бiблiятэк.
            11.  Камiтэт   па  навуцы  i   тэхналогiях  Мiнiстэрства
         адукацыi i навукi:
            разглядае  ўнесеныя  прапановы  i  ўключае  iх у зводную
         заяўку  на сродкi,  патрэбныя для  фiнансавання навуковай i
         навукова-тэхнiчнай дзейнасцi;
            сумесна   з    Мiнiстэрствам   фiнансаў,   Мiнiстэрствам
         эканомiкi i Акадэмiяй навук Беларусi падрыхтоўвае прапановы
         па     ўстанаўленню    нарматыву     аб'ёму    фiнансавання
         фундаментальных i пошукавых даследаванняў  на чарговы год у
         працэнтах  ад  агульнага  аб'ёму  бюджэтных асiгнаванняў на
         навукова-даследчыя i вопытна-канструктарскiя работы.
            12.   Асiгнаваннi   з    рэспублiканскага   бюджэту   на
         правядзенне   фундаментальных  i   пошукавых  даследаванняў
         прадугледжваюцца ў Прагнозе сацыяльна-эканамiчнага развiцця
         Рэспублiкi   Беларусь  (раздзел   "Лiмiты")  паасобку   для
         Акадэмii    навук     Беларусi,    Фонду    фундаментальных
         даследаванняў,  мiнiстэрстваў i  iншых цэнтральных  органаў
         кiравання.
            13. Рашэннi аб фiнансаваннi канкрэтных фундаментальных i
         пошукавых даследаванняў прымаюцца Акадэмiяй навук Беларусi,
         мiнiстэрствамi i  iншымi цэнтральнымi органамi  кiравання ў
         адпаведнасцi  з  зацверджанымi   iмi  планамi  (праграмамi)
         навукова-даследчых работ  у межах выдзеленых  iм сродкаў на
         правядзенне такiх даследаванняў. Пералiк навукова-даследчых
         работ  з  указаннем  аб'ёму   сродкаў  на  iх  фiнансаванне
         прадстаўляецца  ў  Акадэмiю  навук  Беларусi  i  Камiтэт па
         навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
            Экспертыза   канкрэтных   фундаментальных   i  пошукавых
         даследаванняў   праводзiцца   Акадэмiяй   навук   Беларусi,
         мiнiстэрствамi  i iншымi  цэнтральнымi органамi  кiравання,
         Фондам    фундаментальных   даследаванняў    самастойна   ў
         вызначаным iмi парадку.
             Фiнансаванне дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм
                    i асобных навукова-тэхнiчных праектаў

            14.  Прапановы  аб   аб'ёмах  сродкаў  для  фiнансавання
         зацверджаных   дзяржаўных   навукова-тэхнiчных   праграм  i
         асобных навукова-тэхнiчных праектаў на чарговы год падаюцца
         (з  улiкам змянення  ўмоў аплаты  працы, цэн  i тарыфаў  на
         работы, тавары i паслугi  на падставе прагнозных паказчыкаў
         Мiнiстэрства   эканомiкi)  дзяржаўнымi   заказчыкамi  гэтых
         праграм  i  праектаў  у  Камiтэт  па  навуцы  i тэхналогiях
         Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
            У  аб'ёмах  фiнансавання  дзяржаўных  навукова-тэхнiчных
         праграм   могуць  прадугледжвацца   сродкi  на  правядзенне
         пошукавых   даследаванняў,  звязаных   з  выкананнем  гэтай
         праграмы (да 10 працэнтаў вызначанага аб'ёму фiнансавання),
         i на  навукова-арганiзацыйнае суправаджэнне  праграмы (да 2
         працэнтаў).
            Прапановы павiнны змяшчаць:
            пералiк зацверджаных заданняў  i этапаў праграм, асобных
         навукова-тэхнiчных  праектаў  на  плануемы  год з указаннем
         аб'ёмаў i крынiц iх фiнансавання;
            праекты каштарысаў расходаў на выкананне кожнага задання
         (этапу)  праграм i  асобных навукова-тэхнiчных  праектаў на
         плануемы  год, а  таксама на  выкананне праграмы,  асобнага
         праекта ў цэлым;
            праекты      планаў     правядзення      навуковых     i
         навукова-арганiзацыйных      мерапрыемстваў     (семiнараў,
         канферэнцый   i   iншых)   i   выдання  навукова-метадычнай
         лiтаратуры па вынiках рэалiзацыi навукова-тэхнiчных праграм
         i праектаў.
            15.  Камiтэт   па  навуцы  i   тэхналогiях  Мiнiстэрства
         адукацыi i навукi разглядае  названыя ў пункце 14 дадзенага
         Палажэння  прапановы  i  ўключае  iх  у  зводную  заяўку на
         сродкi,    патрэбныя   для    фiнансавання   навуковай    i
         навукова-тэхнiчнай   дзейнасцi,   з    улiкам   затрат   на
         правядзенне   дзяржаўнай    навукова-тэхнiчнай   экспертызы
         дзяржаўных    навукова-тэхнiчных    праграм    i    асобных
         навукова-тэхнiчных праектаў.
            16.   Асiгнаваннi   з    рэспублiканскага   бюджэту   на
         фiнансаванне   дзяржаўных   навукова-тэхнiчных   праграм  i
         асобных  навукова-тэхнiчных   праектаў  прадугледжваюцца  ў
         Прагнозе    сацыяльна-эканамiчнага    развiцця   Рэспублiкi
         Беларусь (раздзел  "Пастаўка прадукцыi (работ,  паслуг) для
         дзяржаўных   патрэб")  паасобку   для  кожнага  дзяржаўнага
         заказчыка,  кожнай навукова-тэхнiчнай  праграмы, канкрэтных
         яе заданняў i кожнага навукова-тэхнiчнага праекта.
            17.  Дзяржаўныя заказчыкi  дзяржаўных навукова-тэхнiчных
         праграм i асобных  навукова-тэхнiчных праектаў ажыццяўляюць
         фiнансаванне   галоўных  арганiзацый-выканаўцаў   работ  па
         праграмах i праектах у адпаведнасцi з палажэннем аб парадку
         фармiравання  i  рэалiзацыi  дзяржаўных  навукова-тэхнiчных
         праграм   i   асобных   навукова-тэхнiчных   праектаў,  што
         зацвярджаюцца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
            18.  Фiнансаванне навукова-тэхнiчных  праграм i  асобных
         навукова-тэхнiчных  праектаў,   якiя  з'яўляюцца  састаўной
         часткай зацвярджаемых Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь
         дзяржаўных праграм па вырашэнню важнейшых праблем, звязаных
         з развiццём   матэрыяльнай  i   духоўнай  культуры   народа
         рэспублiкi,    ажыццяўляецца    ў    межах    асiгнаванняў,
         прадугледжаных  на рэалiзацыю  гэтых дзяржаўных  праграм, а
         таксама часткова за  кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту,
         прызначаных на фiнансаванне  навуковай i навукова-тэхнiчнай
         дзейнасцi ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем.
            Раздзелы гэтых праграм па выкананню навукова-даследчых i
         вопытна-канструктарскiх   работ  ва   ўстаноўленым  парадку
         разглядаюцца     i      зацвярджаюцца     як     дзяржаўныя
         навукова-тэхнiчныя праграмы  або асобныя навукова-тэхнiчныя
         праекты.
              Фiнансаванне навукова-даследчых работ галiновага
                 прызначэння некаторых мiнiстэрстваў i iншых
                        цэнтральных органаў кiравання

            19. Мiнiстэрствам i  iншым цэнтральным органам кiравання
         могуць   выдзяляцца   сродкi    на   навукова-даследчыя   i
         вопытна-канструктарскiя работы, накiраваныя на забеспячэнне
         дзейнасцi гэтых  мiнiстэрстваў i iншых  цэнтральных органаў
         кiравання,  што  выконваюцца   падведамнымi  iм  навуковымi
         ўстановамi.
            Пералiк   мiнiстэрстваў  i   iншых  цэнтральных  органаў
         кiравання,  якiм могуць  быць выдзелены  сродкi на названыя
         мэты,  вызначаецца   Камiтэтам  па  навуцы   i  тэхналогiях
         Мiнiстэрства   адукацыi   i    навукi   па   ўзгадненню   з
         Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам эканомiкi.
            Прапановы   аб  фiнансаваннi   расходаў  на  правядзенне
         навукова-даследчых    i    вопытна-канструктарскiх    работ
         галiновага прызначэння разам  з зацверджанымi планамi гэтых
         работ,    неабходнымi    абгрунтаваннямi    i   экспертнымi
         заключэннямi   накiроўваюцца   ў   Камiтэт   па   навуцы  i
         тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi  i навукi  для ўключэння
         названых работ  у зводную заяўку  на сродкi, патрэбныя  для
         фiнансавання навуковай i навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
            20.   Асiгнаваннi   з    рэспублiканскага   бюджэту   на
         фiнансаванне  навукова-даследчых  i вопытна-канструктарскiх
         работ  галiновага прызначэння  прадугледжваюцца ў  Прагнозе
         сацыяльна-эканамiчнага    развiцця    Рэспублiкi   Беларусь
         (раздзел  "Лiмiты")  паасобку  для  кожнага  мiнiстэрства i
         iншага цэнтральнага органа кiравання.
            21.   Рашэннi   аб   фiнансаваннi   канкрэтных  праектаў
         навукова-даследчых    i    вопытна-канструктарскiх    работ
         прымаюцца  мiнiстэрствамi  i  iншымi  цэнтральнымi органамi
         кiравання самастойна ў межах  сродкаў, прадугледжаных iм на
         гэтыя  мэты  ў   Прагнозе  сацыяльна-эканамiчнага  развiцця
         Рэспублiкi Беларусь на чарговы год.
            Парадак  правядзення   экспертызы  навукова-даследчых  i
         вопытна-канструктарскiх  работ галiновага  прызначэння i iх
         фiнансавання   зацвярджаецца    мiнiстэрствамi   i   iншымi
         цэнтральнымi    органамi   кiравання    па   ўзгадненню   з
         Мiнiстэрствам адукацыi  i навукi, Мiнiстэрствам  фiнансаў i
         Мiнiстэрствам эканомiкi.
                Фiнансаванне расходаў, звязаных з мiжнародным
                     навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтвам

            22.   Фiнансаванне  расходаў,   связаных  з  мiжнародным
         навукова-тэхнiчным    супрацоўнiцтвам,    ажыццяўляецца   ў
         адпаведнасцi   з  абязацельствамi,   прынятымi  Рэспублiкай
         Беларусь  па  мiжнародных  дагаворах  i  iншых  рашэннях аб
         навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве, а таксама ў адпаведнасцi
         з планамi    правядзення     мерапрыемстваў    па    гэтаму
         супрацоўнiцтву.
            23.  Прапановы  аб  фiнансаваннi  расходаў,  звязаных  з
         мiжнародным       навукова-тэхнiчным       супрацоўнiцтвам,
         накiроўваюцца   ў   Камiтэт   па   навуцы   i   тэхналогiях
         Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  мiнiстэрствамi  i iншымi
         цэнтральнымi органамi кiравання,  Акадэмiяй навук Беларусi,
         аб'яднаннямi, прадпрыемствамi,  арганiзацыямi i ўстановамi,
         якiя  ва  ўстаноўленым   парадку  прызначаны  адказнымi  за
         выкананне    абавязацельстваў   Рэспублiкi    Беларусь   па
         мiжнародных дагаворах.
            Прапановы павiнны змяшчаць:
            спасылку  на  дагавор,  па  якому  Рэспублiкай  Беларусь
         прыняты  абавязацельствы па  ўдзелу ў  мерапрыемстве або  ў
         фiнансаваннi дзейнасцi мiжнароднага органа (арганiзацыi) цi
         ў рэалiзацыi   мiжнародных  навукова-тэхнiчных   праграм  i
         праектаў (такiя праграмы i праекты прыкладаюцца);
            рашэнне мiжнароднага органа (арганiзацыi) аб правядзеннi
         мерапрыемства з указаннем сумы ўзносу Рэспублiкi Беларусь;
            абгрунтаванне   i  каштарыс   расходаў  на   правядзенне
         мерапрыемства або рэалiзацыю мiжнародных навукова-тэхнiчных
         праграм i праектаў.
            Зводны  пералiк  (план)  мерапрыемстваў  па забеспячэнню
         мiжнароднага  навукова-тэхнiчнага  супрацоўнiцтва  фармiруе
         Камiтэт  па навуцы  i тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi  i
         навукi ў адпаведнасцi з названымi прапановамi.
            24.  Камiтэт   па  навуцы  i   тэхналогiях  Мiнiстэрства
         адукацыi i навукi разглядае  ўказаныя ў пункце 23 дадзенага
         Палажэння  прапановы  i  ўключае  iх  у  зводную  заяўку на
         патрабуемыя    сродкi   для    фiнансавання   навуковай   i
         навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
            25.   Асiгнаваннi   з    рэспублiканскага   бюджэту   на
         фiнансаванне     расходаў,    звязаных     з    мiжнародным
         навукова-тэхнiчным  супрацоўнiцтвам  на  аснове мiжнародных
         дагавораў,        прадугледжваюцца        ў        Прагнозе
         сацыяльна-эканамiчнага    развiцця    Рэспублiкi   Беларусь
         (раздзел "Лiмiты") агульнай  сумай для кожнага мiнiстэрства
         i iншага  цэнтральнага  органа  кiравання,  Акадэмii  навук
         Беларусi,   аб'яднання,    прадпрыемства,   арганiзацыi   i
         ўстановы,  прызначаных адказнымi  за рэалiзацыю мiжнародных
         абавязацельстваў Рэспублiкi Беларусь.
            Фiнансаванне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы, павышэнню
                  квалiфiкацыi i атэстацыi навуковых кадраў

            26. Прапановы па фiнансаванню мерапрыемстваў, звязаных з
         падрыхтоўкай    i   павышэннем    квалiфiкацыi   навуковых,
         навукова-педагагiчных    i    iнжэнерна-тэхнiчных    кадраў
         навуковых устаноў, утрыманнем  дактарантуры i аспiрантуры ў
         такiх  установах, падрыхтоўваюцца  мiнiстэрствамi i  iншымi
         цэнтральнымi органамi кiравання, Акадэмiяй навук Беларусi i
         разам  з адпаведнымi  абгрунтаваннямi, планамi  правядзення
         гэтых   мерапрыемстваў   i   каштарысамi   расходаў  на  iх
         накiроўваюцца   ў   Камiтэт   па   навуцы   i   тэхналогiях
         Мiнiстэрства адукацыi i навукi,  якi разглядае iх i ўключае
         ў зводную  заяўку  на  сродкi,  патрэбныя  для фiнансавання
         навуковай i навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
            27. Асiгнаваннi з рэспублiканскага бюджэту на гэтыя мэты
         прадугледжваюцца ў Прагнозе сацыяльна-эканамiчнага развiцця
         Рэспублiкi Беларусь  (раздзел "Лiмiты") агульнай  сумай для
         кожнага мiнiстэрства i iншага цэнтральнага органа кiравання
         i Акадэмii навук Беларусi.
            Мiнiстэрствы  i  iншыя   цэнтральныя  органы  кiравання,
         Акадэмiя    навук   Беларусi    ажыццяўляюць   фiнансаванне
         мерапрыемстваў,   звязаных  з   падрыхтоўкай  i  павышэннем
         квалiфiкацыi     навуковых,     навукова-педагагiчных     i
         iнжэнерна-тэхнiчных  кадраў  навуковых   устаноў,  у  межах
         прадугледжаных  на гэтыя  мэты сродкаў  i ў  адпаведнасцi з
         зацверджанымi iмi планамi i каштарысамi расходаў.
            28. Прапановы па фiнансаванню мерапрыемстваў, звязаных з
         атэстацыяй   кадраў    вышэйшай   навуковай   квалiфiкацыi,
         падрыхтоўваюцца Вышэйшай атэстацыйнай камiсiяй пры Кабiнеце
         Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь   на   падставе  прапаноў
         арганiзацый i ўстаноў, у якiх дзейнiчаюць саветы па абароне
         дысертацый, i  з улiкам расходаў  на правядзенне экспертызы
         дысертацый у названай камiсii.
            Камiтэт па навуцы i  тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi  ўключае  ўказаныя  прапановы  ў  зводную  заяўку на
         сродкi,    патрэбныя   для    фiнансавання   навуковай    i
         навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
            29.   Асiгнаваннi   з    рэспублiканскага   бюджэту   на
         фiнансаванне  мерапрыемстваў, звязаных  з атэстацыяй кадраў
         вышэйшай   навуковай   квалiфiкацыi,   прадугледжваюцца   ў
         Прагнозе    сацыяльна-эканамiчнага    развiцця   Рэспублiкi
         Беларусь  (раздзел  "Лiмiты")  агульнай  сумай для Вышэйшай
         атэстацыйнай  камiсii  пры  Кабiнеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi
         Беларусь.
            Бюджэтныя  сродкi (з  улiкам асваення  сродкаў у мiнулым
         перыядзе)  пераводзяцца  Мiнiстэрствам  фiнансаў  на бягучы
         рахунак   Вышэйшай   атэстацыйнай   камiсii   пры  Кабiнеце
         Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь,  якая пералiчвае неабходныя
         асiгнаваннi  арганiзацыям  i  ўстановам,  у  якiх  створаны
         саветы па абароне дысертацый.
             Фiнансаванне iншых напрамкаў, звязаных з навуковай
                       i навукова-тэхнiчнай дзейнасцю

            30.  Рашэннi аб  выдзяленнi сродкаў  на разавую дапамогу
         асобным вучоным i  навуковым калектывам, навукова-даследчым
         i вышэйшым  навучальным  установам   у  мэтах  развiцця  iх
         матэрыяльна-тэхнiчнай  базы i  распрацоўкi прынцыпова новых
         тэхналогiй i абсталявання, а таксама на аплату працэнтаў па
         банкаўскiх крэдытах i  пры неабходнасцi пагашэння пазыковай
         запазычнасцi  навуковых  устаноў  прымае  Кабiнет Мiнiстраў
         Рэспублiкi Беларусь па  прадстаўленню Мiнiстэрства адукацыi
         i навукi i Мiнiстэрства фiнансаў.
         ___________________________________________________________
         
         ___________________________________________________________
         Положение утратило силу постановлением    Совета  Министров
         Республики Беларусь от 29 октября 1998 г. N 1652

                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                     пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 9 лiстапада 1995 г. N 620

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб парадку фармiравання i рэалiзацыi
 дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм

                             Агульныя палажэннi

            1.   Дадзенае   Палажэнне   вызначае   мэты  распрацоўкi
         дзяржаўных  навукова-тэхнiчных праграм  (далей -  праграм),
         парадак  iх  фармiравання  i  ўнясення  ў  iх дапаўненняў i
         змяненняў,  а таксама  парадак кантролю  за ходам выканання
         праграм i прыёмкi завершаных работ.
            2.   Праграмы  з'яўляюцца   асноўнай  формай  рэалiзацыi
         найбольш важных тэхнiчных,  эканамiчных, сацыяльных i iншых
         праблем   па   прыярытэтных   напрамках  навукова-тэхнiчнай
         дзейнасцi,  канцэнтрацыi   рэсурсаў  навукова-тэхнiчнага  i
         вытворчага комплексаў на ўказаных напрамках i паскарэння на
         гэтай   аснове  развiцця   навукаёмiстых  галiн  гаспадаркi
         рэспублiкi сацыяльнай сферы.
            3.  Праграма -  гэта комплекс  узаемазвязаных рэсурсамi,
         выканаўцамi   i  тэрмiнамi   выканання  навукова-даследчых,
         вопытна-канструктарскiх,   праектных  i   тэхнiчных  работ,
         мерапрыемстваў  па   падрыхтоўцы  вытворчасцi,  распрацовак
         арганiзацыйна-эканамiчнага   характару,    накiраваных   на
         вырашэнне       адзiнай       сацыяльна-эканамiчнай       i
         навукова-тэхнiчнай праблемы.
            Праграма   распрацоўваецца  на   перыяд,  неабходны  для
         поўнага дасягнення  пастаўленых у ёй мэт,  але не больш чым
         на 5 гадоў.
            Канчатковымi  мэтамi  праграмы  з'яўляюцца  стварэнне  i
         асваенне   ў  вытворчасцi   новай  тэхнiкi,   тэхналогiй  i
         матэрыялаў,  што садзейнiчаюць  выхаду айчыннай вытворчасцi
         на сусветны ўзровень,  вырашэнню першарадных задач развiцця
         аховы   здароўя,  нацыянальнай   культуры  i   iншых  галiн
         сацыяльнай i эканамiчнай сферы.
            Ствараемыя   ў  адпаведнасцi   з  праграмай   тэхнiка  i
         тэхналогii   павiнны  грунтавацца   на  навейшых  навуковых
         дасягненнях  i к  пачатку  iх  асваення ў  вытворчасцi быць
         канкурэнтаздольнымi,    пашыраць    экспартныя   магчымасцi
         вытворцаў   прадукцыi,   забяспечваць   скарачэнне  iмпарту
         тэхнiкi i тэхналогiй, комплекснае вырашэнне iншых важнейшых
         сацыяльна-эканамiчных праблем развiцця рэспублiкi.
            Мiнiстэрствы  i  iншыя   цэнтральныя  органы  кiравання,
         аб'яднаннi,  прадпрыемствы, арганiзацыi  i ўстановы павiнны
         пацвердзiць  сваю зацiкаўленасць  у распрацоўцы  праграмы i
         прыняць абавязацельствы па яе частковаму фiнансаванню.
            4.  Арганiзацыйнае   i  навукова-метадычнае  кiраўнiцтва
         фармiраваннем i рэалiзацыяй праграм ажыццяўляецца Камiтэтам
         па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi.

                         Фармiраванне праграм

            5. Асноўнымi этапамi фармiравання праграм з'яўляюцца:
            вызначэнне     галоўных      сацыяльна-эканамiчных     i
         навукова-тэхнiчных     праблем     агульнадзяржаўнага     i
         мiжгалiновага    характару   па    прыярытэтных   напрамках
         навукова-тэхнiчнай   дзейнасцi,    зацверджаных   Вярхоўным
         Саветам Рэспублiкi Беларусь,  па якiх неабходна распрацоўка
         праграм;
            правядзенне  конкурсу канцэпцый  праграм, прапаноўваемых
         для    вырашэння     галоўных    сацыяльна-эканамiчных    i
         навукова-тэхнiчных  праблем,  падрыхтоўка  праекта пералiку
         праграм i яго зацвярджэнне;
            правядзенне       конкурснага       адбору      праектаў
         навукова-даследчых    i    вопытна-канструктарскiх   работ,
         прапаноўваемых для ўключэння ў  якасцi заданняў праграм, iх
         дзяржаўная навукова-тэхнiчная экспертыза;
            падрыхтоўка  праграм  у  адпаведнасцi  з патрабаваннямi,
         вызначаемымi Мiнiстэрствам адукацыi  i навукi, зацвярджэнне
         праграм.
            6.  Галоўныя сацыяльна-эканамiчныя  i навукова-тэхнiчныя
         праблемы  агульнадзяржаўнага i  мiжгалiновага характару, па
         якiх    неабходна    распрацоўка    праграм,    вызначаюцца
         каардынацыйнымi   саветамi    па   прыярытэтных   напрамках
         навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
            Склад   каардынацыйных   саветаў   i   палажэнне  аб  iх
         зацвярджаюцца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
            Каардынацыйныя саветы ўносяць  прапановы аб неабходнасцi
         распрацоўкi праграм па асобных праблемах агульнадзяржаўнага
         i мiжгалiновага характару ў Камiтэт па навуцы i тэхналогiях
         Мiнiстэрства адукацыi i навукi, якi абагульняе iх.
            7.    У    адпаведнасцi    з    вызначанымi   праблемамi
         агульнадзяржаўнага  i  мiжгалiновага  характару  Камiтэт па
         навуцы  i   тэхналогiях  Мiнiстэрства  адукацыi   i  навукi
         праводзiць  конкурс канцэпцый  праграм, прапаноўваемых  для
         вырашэння  гэтых  праблем.   У  якасцi  конкурсных  камiсiй
         выступаюць каардынацыйныя саветы  па прыярытэтных напрамках
         навукова-тэхнiчнай дзейнасцi.
            Канцэпцыя праграмы павiнна ўтрымлiваць:
            абгрунтаванне мэт распрацоўкi i структуры праграмы;
            аналiз стану i  сусветных тэндэнцый развiцця адпаведнага
         напрамку (праблемы) навукова-тэхнiчнай дзейнасцi;
            ацэнку  прынцыповай навiзны  прапануемых да  распрацоўкi
         тэхнiкi, тэхналогiй i матэрыялаў;
            абгрунтаванне неабходнасцi пэўнай прадукцыi i аб'ёмаў яе
         вытворчасцi (прымянення) з улiкам экспартных магчымасцей, а
         таксама ўказанне  прадпрыемства, якое будзе  выпускаць гэту
         прадукцыю;
            аналiз   наяўнасцi  ў   рэспублiцы  навуковага   зачыну,
         неабходнай канструктарска-тэхналагiчнай i вытворчай базы;
            аналiз эканамiчнай i  сацыяльнай эфектыўнасцi рэалiзацыi
         прапануемай праграмы;
            прагноз  вынiкаў,  у  тым  лiку  экалагiчных, рэалiзацыi
         праграмных мерапрыемстваў;
            ацэнку   рэсурсаў,   патрабуемых   для   дасягнення  мэт
         праграмы;
            прапановы   па   арганiзацыйных    формах   i   крынiцах
         фiнансавага i  рэсурснага забеспячэння праграмы,  а таксама
         па  вызначэнню галоўнай  арганiзацыi -  выканаўцы работ  па
         праграме (пастаўшчыка навукова-тэхнiчнай прадукцыi).
            Распрацоўка  канцэпцыi  праграмы  ажыццяўляецца  за кошт
         сродкаў заяўнiкаў.
            У     конкурсе    могуць     удзельнiчаць    аб'яднаннi,
         прадпрыемствы,  арганiзацыi  i  ўстановы  незалежна ад форм
         уласнасцi  i  падпарадкаванасцi.  Для  разгляду  конкурснай
         камiсiяй прымаюцца прапановы,  падтрыманыя мiнiстэрствамi i
         iншымi   цэнтральнымi  органамi   кiравання,  аб'яднаннямi,
         прадпрыемствамi,   арганiзацыямi   i   ўстановамi,  фондамi
         спецыяльнага  прызначэння,  якiя  ў  адпаведнасцi з дзеючым
         заканадаўствам  могуць  выступаць  дзяржаўнымi  заказчыкамi
         работ   адпаведнай   праблематыкi.   Дзейнасць  дзяржаўнага
         заказчыка  рэгулюецца  Палажэннем  аб  дзяржаўным заказчыку
         дзяржаўных   навукова-тэхнiчных    праграм,   зацвярджаемым
         Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
            Канцэпцыi  праграм,  што   прайшлi  конкурсны  адбор,  з
         прыкладзенымi  да  iх  заключэннямi  конкурсных  камiсiй  i
         дзяржаўных заказчыкаў праграм уносяцца  ў Камiтэт па навуцы
         i тэхналогiях  Мiнiстэрства  адукацыi   i  навукi,  якi  па
         вынiках  конкурсу  падрыхтоўвае  праект  пералiку  праграм,
         прапануемых для распрацоўкi.
            Праект  пералiку  праграм,   узгоднены  з  Мiнiстэрствам
         эканомiкi, прадстаўляецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi ў
         Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь на зацвярджэнне. Пры
         гэтым па кожнай прапануемай праграме ўказваюцца:
            асноўная мэта распрацоўкi праграмы;
            дзяржаўны  заказчык  праграмы  i  галаўная арганiзацыя -
         выканаўца работ па  праграме (пастаўшчык навукова-тэхнiчнай
         прадукцыi);
            тэрмiны распрацоўкi i рэалiзацыi праграмы;
            прыкладная   вартасць  работ   i  крынiцы   фiнансавання
         праграмы.
            8.  Пасля  зацвярджэння  Кабiнетам  Мiнiстраў Рэспублiкi
         Беларусь пералiку праграм дзяржаўныя заказчыкi iх сумесна з
         Камiтэтам па  навуцы i тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi  аб'яўляюць  конкурс  праектаў  навукова-даследчых i
         вопытна-канструктарскiх работ, прапануемых  для ўключэння ў
         праграмы  ў   якасцi  заданняў,  i   праводзяць  дзяржаўную
         навукова-тэхнiчную экспертызу гэтых праектаў.
            У      якасцi     конкурсных      камiсiй     выступаюць
         навукова-тэхнiчныя   саветы   па   праграмах,   якiя  пасля
         зацвярджэння   пералiку   праграм   ствараюцца  дзяржаўнымi
         заказчыкамi  iх  па  ўзгадненню  з  Камiтэтам  па  навуцы i
         тэхналогiях Мiнiстэрства  адукацыi i навукi.  З лiку членаў
         савета  назначаецца  навуковы  кiраўнiк  праграмы (старшыня
         савета).  Работа  савета  i  навуковага  кiраўнiка праграмы
         арганiзуецца    ў    адпаведнасцi     з    палажэннем    аб
         навукова-тэхнiчным  савеце па  праграме, якое зацвярджаецца
         Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
            Дзяржаўны    заказчык    праграмы    па    прадстаўленню
         навукова-тэхнiчнага савета па праграме разглядае прайшоўшыя
         конкурсны     адбор     праекты     навукова-даследчых    i
         вопытна-канструктарскiх работ, прапанаваныя для ўключэння ў
         праграму   ў  якасцi   заданняў,  i   разам  з  неабходнымi
         абгрунтаваннямi  накiроўвае  iх  у   Камiтэт  па  навуцы  i
         тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi  i навукi для правядзення
         ў адпаведнасцi   з    дзеючым   заканадаўствам   дзяржаўнай
         навукова-тэхнiчнай экспертызы.
            Канчатковыя   вынiкi  конкурсу   i  экспертызы  праектаў
         навукова-даследчых    i    вопытна-канструктарскiх    работ
         падводзяцца Камiтэтам па  навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
         адукацыi i навукi сумесна з дзяржаўным заказчыкам праграмы.
            9.  Па  вынiках  конкурсу  праектаў навукова-даследчых i
         вопытна-канструктарскiх  работ  i  iх  экспертызы дзяржаўны
         заказчык   праграмы  сумесна   з  Камiтэтам   па  навуцы  i
         тэхналогiях   Мiнiстэрства  адукацыi   i  навукi   фармiруе
         канчатковы праект праграмы ў адпаведнасцi з патрабаваннямi,
         што   ўстанаўлiваюцца  Мiнiстэрствам   адукацыi  i  навукi.
         Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  ўносiць  яго  ў  Кабiнет
         Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на зацвярджэнне.
            Да  праекта праграмы  прыкладаюцца матэрыялы  па вынiках
         конкурснага адбору i экспертызы праектаў навукова-даследчых
         i вопытна-канструктарскiх работ, прапанаваных для ўключэння
         ў праграму ў якасцi яе заданняў.
            Праект праграмы першапачаткова  разглядаецца Камiсiяй па
         пытаннях   дзяржаўнай   навукова-тэхнiчнай   палiтыкi   пры
         Кабiнеце  Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь i  па яе прапанове
         распараджэннем   Кабiнета  Мiнiстраў   Рэспублiкi  Беларусь
         зацвярджаюцца асноўныя заданнi праграмы.
         ___________________________________________________________
         Пункт  9 дополнен  абзацем третьим  постановлением Кабинета
         Министров Республики Беларусь от 4 ноября 1996 г. N 698
         ___________________________________________________________

                 Арганiзацыя выканання праграм

            10.  Пасля зацвярджэння  Кабiнетам Мiнiстраў  Рэспублiкi
         Беларусь асноўных заданняў праграмы дзяржаўны заказчык яе ў
         адпаведнасцi з  дзеючым заканадаўствам заключае  з галоўнай
         арганiзацыяй-выканаўцам  работ па  праграме кантракт  на iх
         выкананне.
         ___________________________________________________________
         Пункт  10   -  с  изменениями,   внесенными  постановлением
         Кабинета Министров от 4 ноября 1996 г. N 698

            10. Пасля зацвярджэння праграмы  дзяржаўны заказчык яе ў
         адпаведнасцi з  дзеючым заканадаўствам заключае  з галоўнай
         арганiзацыяй-выканаўцам  работ па  праграме кантракт  на iх
         выкананне.
         ___________________________________________________________

            11. Галоўная  арганiзацыя - выканаўца  работ па праграме
         пасля  заключэння  кантракта  падпiсвае  з  арганiзацыямi -
         непасрэднымi  выканаўцамi  работ  па  праграме  дагаворы на
         выкананне кожнага яе задання.
            Дагаворы памiж  галоўнай арганiзацыяй i  арганiзацыямi -
         непасрэднымi  выканаўцамi  заключаюцца   ў  адпаведнасцi  з
         тыпавым      дагаворам     на      стварэнне     (перадачу)
         навукова-тэхнiчнай     прадукцыi,     якi     зацвярджаецца
         Мiнiстэрствам  адукацыi  i  навукi  сумесна з Мiнiстэрствам
         эканомiкi i Мiнiстэрствам фiнансаў.
            12.  Каардынацыя дзейнасцi  арганiзацый-выканаўцаў работ
         па  праграме,  разгляд  пытанняў,  што  ўзнiкаюць  у  ходзе
         выканання праграмы, кантроль за навукова-тэхнiчным узроўнем
         распрацоўваемай    тэхнiкi,    тэхналогiй    i   матэрыялаў
         ажыццяўляюцца навукова-тэхнiчным саветам па праграме.

               Парадак змянення i дапаўнення праграм

            13.  Змяненне праграмы  - гэта  ўдакладненне аб'ёмаў  яе
         фiнансавання,  тэхнiчных   параметраў  ствараемых  аб'ектаў
         новай   тэхнiкi   i   тэхналогiй,   складу   арганiзацый  -
         выканаўцаў, адказных за iх  распрацоўку i асваенне, аб'ёмаў
         выпуску распрацоўваемых вырабаў  (укаранення тэхналогiй) па
         гадах,   тэрмiнаў   выканання    праграмы,   выключэнне   з
         зацверджанай  праграмы  асобных  яе  заданняў або ўключэнне
         новых,  неабходнасць  у  якiх  узнiкла  ў  ходзе  выканання
         праграмы.
            14.   Рашэннi   аб    змяненнi   аб'ёмаў   фiнансавання,
         канчатковых вынiкаў i  тэрмiнаў выканання праграмы, аб'ёмаў
         выпуску  распрацоўваемай  тэхнiкi,  а  таксама аб уключэннi
         новых  або выключэннi  асобных заданняў  праграмы прымаюцца
         Кабiнетам  Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь па  прадстаўленню
         Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  i  дзяржаўнага заказчыка
         праграмы.
            Прадстаўленне  павiнна ўтрымлiваць  дакладнае вызначэнне
         характару  прапаноўваемых  змяненняў  з  абгрунтаваннем  iх
         неабходнасцi.
            Рашэннi,  не  звязаныя  з  гэтымi  пытаннямi,  прымаюцца
         Камiтэтам па  навуцы i тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi  па прадстаўленню  дзяржаўнага заказчыка  адпаведнай
         праграмы.

                 Парадак кантролю за ходам выканання праграм

            15.  Кантроль за  ходам выканання  праграм ажыццяўляецца
         дзяржаўнымi  заказчыкамi iх  i навукова-тэхнiчнымi саветамi
         па  адпаведных  праграмах.  Аб  стане  выканання  работ  па
         праграмах   дзяржаўныя   заказчыкi   праграм   паведамляюць
         Камiтэту  па навуцы  i тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi два разы ў год: па вынiках першага паўгоддзя - да 15
         лiпеня  бягучага года  i па  вынiках года  - да 25 студзеня
         наступнага  за  справаздачным  года.  Формы прадстаўлення i
         паказчыкi    ўказаных   справаздач    ўстанаўлiваюцца   для
         дзяржаўных  заказчыкаў  праграм  Мiнiстэрствам  адукацыi  i
         навукi.
            Мiнiстэрства  адукацыi i  навукi да  25 лютага  бягучага
         года  накiроўвае  ў  Кабiнет  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
         справаздачы аб выкананнi праграм па вынiках мiнулага года.
            Перыядычна Камiтэт па  навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
         адукацыi   i  навукi   сумесна  з   Мiнiстэрствам  фiнансаў
         арганiзуе   праверку  ходу   выканання  праграм.   Праверцы
         падлягаюць     правiльнасць     выкарыстання     выдзеленых
         асiгнаванняў i адпаведнасць  зробленых расходаў iх мэтаваму
         прызначэнню,   абгрунтаванасць    выкарыстання   фiнансавых
         сродкаў  па  артыкулах  расходаў,  стан  выканання  аб'ёмаў
         работ,  прадугледжаных  на   адпаведны  перыяд.  У  выпадку
         нелiквiдацыi ва ўстаноўленыя тэрмiны недахопаў, выяўленых у
         ходзе   кантрольных  праверак,   Мiнiстэрства  фiнансаў   i
         Мiнiстэрства адукацыi i навукi  ўносяць у Кабiнет Мiнiстраў
         Рэспублiкi   Беларусь  прапановы   аб  спыненнi   далейшага
         фiнансавання работ па праграме (заданню) i прымаюць меры па
         вяртанню ў бюджэт адпаведных сродкаў.

                      Парадак прыёмкi работ па праграме

            16. Прыёмку вынiкаў работ па заданнях праграмы арганiзуе
         дзяржаўны заказчык яе ў адпаведнасцi з умовамi i ў тэрмiны,
         што  абумоўлены ў  дагаворы на  выкананне праграмы.  Вынiкi
         прыёмкi афармляюцца актам, якi  прадстаўляецца ў Камiтэт па
         навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
            Для ацэнкi выканання праграмы  ў цэлым Камiтэт па навуцы
         i тэхналогiях   Мiнiстэрства  адукацыi   i  навукi  стварае
         прыёмачную камiсiю  з уключэннем у  яе склад квалiфiкаваных
         спецыялiстаў  мiнiстэрстваў  i  iншых  цэнтральных  органаў
         кiравання, навуковых  арганiзацый, прадпрыемстваў-спажыўцоў
         створанай прадукцыi.  Камiсiя падае ў  Камiтэт па навуцы  i
         тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi  i навукi  абгрунтаванае
         заключэнне па вынiках выканання  праграмы i рэкамендацыi аб
         мэтазгоднасцi   прадаўжэння  работ   па  вырашэнню  асобных
         праблем у дадзенай галiне.
            Прапановы па адпаведных пытаннях Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi ўносiць у Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
         ___________________________________________________________
         
         ___________________________________________________________
         Положение утратило силу постановлением    Совета  Министров
         Республики Беларусь от 6 мая 1998 г. N 712

                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                      пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      ад 9 лiстапада 1995 г. N 620

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб парадку арганiзацыi i правядзення
 дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай экспертызы
 праектаў навукова-даследчых i вопытна-
 канструктарскiх работ

                            Агульныя палажэннi

           1.  Дадзенае  Палажэнне  вызначае  парадак  арганiзацыi i
         правядзення   дзяржаўнай    навукова-тэхнiчнай   экспертызы
         праектаў   навукова-даследчых   i   вопытна-канструктарскiх
         работ,  якiя  прапануюцца  да  рэалiзацыi  за  кошт сродкаў
         рэспублiканскага     бюджэту    ў     складзе    дзяржаўных
         навукова-тэхнiчных  праграм  як   заданнi  або  як  асобныя
         навукова-тэхнiчныя праекты.
           2. Дзяржаўная навукова-тэхнiчная  экспертыза ўяўляе сабой
         сiстэму   дзеянняў    па   аналiзу   i    ацэнцы   праектаў
         навукова-даследчых   i   вопытна-канструктарскiх   работ  i
         падрыхтоўцы  абгрунтаваных   заключэнняў  па  iх   у  мэтах
         прыняцця  рашэння  аб  мэтазгоднасцi  правядзення  ўказаных
         работ за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
           3.  Дзяржаўная навукова-тэхнiчная  экспертыза праводзiцца
         дзяржаўнымi экспертнымi  саветамi (далей -  саветамi), якiя
         ствараюцца Камiтэтам  па навуцы i  тэхналогiях Мiнiстэрства
         адукацыi  i   навукi.  Для  правядзення   гэтай  экспертызы
         прыцягваюцца  на  дагаворнай  (кантрактнай)  аснове вядучыя
         навуковыя  ўстановы,  грамадскiя   арганiзацыi  вучоных,  а
         таксама    ў    якасцi    дзяржаўных    экспертаў   асобныя
         высокаквалiфiкаваныя  спецыялiсты  i  вучоныя,  у  тым лiку
         замежныя.
           Савет у сваёй дзейнасцi кiруецца палажэннем аб дзяржаўным
         экспертным   савеце,   якое   зацвярджаецца   Мiнiстэрствам
         адукацыi  i  навукi  сумесна  з  Мiнiстэрствам  фiнансаў  i
         Мiнiстэрствам эканомiкi.
           4.   Мiнiстэрства  фiнансаў   i  Камiтэт   па  навуцы   i
         тэхналогiях   Мiнiстэрства   адукацыi   i   навукi   штогод
         прадугледжваюць сродкi на аплату працы дзяржаўных экспертаў
         i пакрыццё   iншых   расходаў,   звязаных   з  правядзеннем
         дзяржаўнай  навукова-тэхнiчнай  экспертызы.  На  гэтыя мэты
         выкарыстоўваюцца   сродкi,    прадугледжаныя   ў   Прагнозе
         сацыяльна-эканамiчнага  развiцця   Рэспублiкi  Беларусь  на
         выкананне  дзяржаўных навукова-тэхнiчных  праграм i асобных
         навукова-тэхнiчных праектаў.
           Парадак   выкарыстання   названых   сродкаў   вызначаецца
         Камiтэтам па  навуцы i тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi па ўзгадненню з мiнiстэрствам фiнансаў.
           5.   Для   частковага   пакрыцця   расходаў,  звязаных  з
         правядзеннем   дзяржаўнай   навукова-тэхнiчнай  экспертызы,
         кожны    заяўнiк     навукова-тэхнiчнага    праекта,    што
         прапаноўваецца    для   ўключэння    ў   склад   дзяржаўнай
         навукова-тэхнiчнай  праграмы  або   як  асобны,  пералiчвае
         Камiтэту  па навуцы  i тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi  заявачны ўзнос  у памеры  0,5 працэнта  папярэдняга
         кошту  праекта.  У  выпадку  адмовы  заяўнiка  ад  пералiку
         ўказанага  ўзносу  праект,   што  прапаноўваецца,  можа  не
         разглядацца,  аб чым  названы Камiтэт  абавязаны паведамiць
         заяўнiку.
           Камiтэт па  навуцы i тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi   ў  асобных   выпадках  можа   прыняць  рашэнне  аб
         вызваленнi   заяўнiка  ад   платы  ўзносу   на  правядзенне
         экспертызы праекта або панiжэннi яго памеру.
           Калi  па вынiках  экспертызы i  конкурсу заяўнiкi праекта
         атрымлiваюць грашовыя сродкi на яго рэалiзацыю, то ўнесеная
         раней сума  заявачнага ўзносу ўключаецца  ў адпаведную суму
         расходаў.  Заявачныя   ўзносы  па  адхiленых   праектах  не
         вяртаюцца.

                 Парадак  правядзення  дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай
                                 экспертызы

           6.   Для    правядзення   дзяржаўнай   навукова-тэхнiчнай
         экспертызы   дзяржаўны   заказчык   адпаведнай   дзяржаўнай
         навукова-тэхнiчнай праграмы цi асобнага навукова-тэхнiчнага
         праекта  прадстаўляе  ў  Камiтэт  па  навуцы  i тэхналогiях
         Мiнiстэрства адукацыi i  навукi навукова-тэхнiчныя праекты,
         што  прапаноўваюцца  ў  склад  праграмы,  а таксама асобныя
         навукова-тэхнiчныя праекты, што прайшлi папярэднi конкурсны
         адбор, арганiзаваны гэтым заказчыкам.
           7. Камiтэт па навуцы  i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi
         i навукi даручае савету  па адпаведнаму навукова-тэхнiчнаму
         напрамку    правядзенне    дзяржаўнай    навукова-тэхнiчнай
         экспертызы  праектаў,  што  прапаноўваюцца  заказчыкам. Пры
         гэтым  праводзiцца  аналiз  аб'ёмаў  i  крынiц фiнансавання
         кожнага праекта, удакладняюцца  пытаннi ўзгаднення праектаў
         з мяркуемымi  вытворцамi  прадукцыi,  выключэння  магчымага
         дублiравання  з асобнымi  навукова-тэхнiчнымi праектамi або
         заданнямi   зацверджаных    дзяржаўных   навукова-тэхнiчных
         праграм, якiя ўжо фiнансуюцца з рэспублiканскага бюджэту.
           Для   правядзення   экспертызы   кожнага   праекта,   што
         прапаноўваецца   ў   склад   дзяржаўнай  навукова-тэхнiчнай
         праграмы,  цi  асобнага  навукова-тэхнiчнага  праекта савет
         прыцягвае  не  менш  як  двух  дзяржаўных  экспертаў,  якiя
         з'яўляюцца  спецыялiстамi  ў  адпаведным навукова-тэхнiчным
         напрамку.
           8.  Дзяржаўныя эксперты  падрыхтоўваюць заключэнне,  якое
         павiнна  ўтрымлiваць  адназначныя  вывады  аб мэтазгоднасцi
         рэалiзацыi   асобнага   навукова-тэхнiчнага   праекта   або
         ўключэння   яго  ў   склад  дзяржаўнай   навукова-тэхнiчнай
         праграмы    i   адпавядаць    патрабаванням,   устаноўленым
         Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
           Дзяржаўны  эксперт  нясе   адказнасць  за  своечасовае  i
         дабраякаснае   правядзенне  экспертызы   ў  адпаведнасцi  з
         дзеючым заканадаўствам.
           9.  Заключэнне  дзяржаўных   экспертаў  аб  мэтазгоднасцi
         ўключэння  навукова-тэхнiчнага праекта  ў склад  дзяржаўнай
         навукова-тэхнiчнай   праграмы    або   рэалiзацыi   асобных
         навукова-тэхнiчных  праектаў   разглядаецца  на  пасяджэннi
         савета.
           З  мэтай  больш   дэталёвай  прапрацоўкi  праектаў  перад
         разглядам  iх  на  пасяджэннi  савета  яны могуць папярэдне
         абмяркоўвацца   на  пасяджэннях   спецыяльна  сфармiраваных
         секцый  савета  (некалькiмi  членамi  савета i працягнутымi
         экспертамi).
           Пры  наяўнасцi  адмоўнага   заключэння  па  праекту  двух
         дзяржаўных   экспертаў   ён   адхiляецца   ад  разгляду  на
         пасяджэннi  савета.  Праекты,  якiя  атрымалi  супярэчлiвую
         (станоўчую  i  адмоўную)  або  станоўчую  ацэнку экспертаў,
         разглядаюцца на пасяджэннi савета ва ўстаноўленым парадку.
           10.  Пасяджэнне  савета  лiчыцца  правамоцным  пры  ўмове
         прысутнасцi на iм не менш як 2/3 яго членаў.
           Рашэнне   савета   па   разглядаемых   навукова-тэхнiчных
         праектах лiчыцца прынятым, калi  за яго прагаласавала больш
         за  палавiну прыняўшых  удзел у  галасаваннi членаў савета,
         пры  гэтым   члены  савета,  якiя   з'яўляюцца  работнiкамi
         арганiзацыi-заяўнiка праекта, не галасуюць.
           11.  Тэрмiн   правядзення  дзяржаўнай  навукова-тэхнiчнай
         экспертызы  праектаў не  павiнен перавышаць  двух месяцаў з
         дня паступлення iх у савет.
            12. Заключэнне аб  вынiках дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай
         экспертызы,  падпiсанае старшынёй  савета, накiроўваецца  ў
         Камiтэт  па навуцы  i тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi  i
         навукi i дзяржаўным заказчыкам навукова-тэхнiчнага праекта.
           У выпадку нязгоды заяўнiка  праекта з вынiкамi экспертызы
         ён  мае  права  абскардзiць  iх   у  Камiтэт  па  навуцы  i
         тэхналогiях  Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi.  Пры  гэтым
         Камiтэт можа  накiраваць праект на  паўторную экспертызу цi
         стварыць спецыяльную камiсiю для яго разгляду.

                       Парадак аплаты працы экспертаў

           13.   Аплата  працы   дзяржаўных  экспертаў   праводзiцца
         Камiтэтам па  навуцы i тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi  на  падставе  рашэння  адпаведнага  савета з улiкам
         фактычна   затрачанага  часу   на  правядзенне   экспертызы
         (зыходзячы   са   складанасцi    работ,   якiя   падлягаюць
         экспертызе) у памеры да 40 працэнтаў мiнiмальнай зарабатнай
         платы ў гадзiну.
           Парадак  аплаты  працы  дзяржаўных  экспертаў вызначаецца
         Камiтэтам па  навуцы i тэхналогiях  Мiнiстэрства адукацыi i
         навукi па ўзгадненню з  Мiнiстэрствам працы i Мiнiстэрствам
         фiнансаў.
         ___________________________________________________________

 


<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 


Новые документы