Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 4 ноября 1995 г. №430 "Iнструкцыя аб парадку стажыроўкi на прадпрыемствах, у арганiзацыях i навуковых установах выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь


                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                 загадам мiнiстра адукацыi i навукi
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 4 лiстапада 1995 г. N 430


                             УЗГОДНЕНА

 Мiнiстэрства фiнансаў                      Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                        Рэспублiкi Беларусь
     Намеснiк мiнiстра                         Намеснiк мiнiстра
 А.I.Сверж                                  В.I.Паўлаў

 7 лiпеня 1995 г.                           20 лiпеня 1995 г.


                             IНСТРУКЦЫЯ
              аб парадку стажыроўкi на прадпрыемствах,
         у арганiзацыях i навуковых установах выкладчыкаў
                   вышэйшых  навучальных устаноў

===

     1. Стажыроўка з'яўляецца  адной  з  асноўных   форм   павышэння
квалiфiкацыi выкладчыкаў.

     Асноўная мэта стажыроўкi - прафесiйная падрыхтоўка выкладчыкаў,
у  першую  чаргу  па  прафiлiруючым  дысцыплiнам,  азнаямленне  iх з
навейшай   тэхналогiяй,   перспектывамi   развiцця   i   арганiзацыi
вытворчасцi,   яе   эканомiкай,  сучасным  абсталяваннем  ва  ўмовах
фармiравання  рыначных  адносiн,  а  таксама  выпрацоўка  канкрэтных
прапаноў па ўдасканаленню вучэбнага  працэсу,  укараненню ў практыку
навучання  перадавых  дасягненняў  навукi,  тэхнiкi  i  вытворчасцi,
аказанне практычнай дапамогi прадпрыемствам, арганiзацыям, навуковым
установам.  Галоўная ўвага ў працэсе праходжання стажыроўкi  павiнна
ўдзяляцца навукова-даследчай працы.

     2. Стажыроўка  выкладчыкаў праводзiцца па iндывiдуальнаму плану
з адрывам ад работы тэрмiнам да пяцi месяцаў i да васьмi месяцаў без
адрыву   ад   работы.   Канкрэтныя  тэрмiны  стажыроўкi  вызначаюцца
рэктаратамi ВНУ ў iндывiдуальным парадку па прадстаўленню адпаведных
кафедраў. Iндывiдуальны план стажыроўкi выкладчыка распрацоўваецца i
зацвярджаецца кафедрай па ўзгадненню з прадпрыемствам, арганiзацыяй,
навуковай   установай,   дзе  плануецца  правядзенне  стажыроўкi,  i
прадугледжвае  з  улiкам  iх  спецыяльнасцi   выкананне   канкрэтнай
iнжынернай,  эканамiчнай  цi  другой  прафесiйнай задачы,  а таксама
распрацоўку  прапаноў,  якiя   накiраваны   на   паляпшэнне   работы
прадпрыемства, арганiзацыi, навуковай установы.

     3. Вышэйшыя  навучальныя  ўстановы  накiроўваюць  на стажыроўку
выкладчыкаў  на  аснове  дагавораў  з  вытворчымi   прадпрыемствамi,
арганiзацыямi,    навуковымi   ўстановамi.   Прапановы   да   планаў
праходжання   стажыроўкi   выкладчыкамi   рыхтуюцца   кафедрамi    i
зацвярджаюцца  рэктарам  у канцы бягучага вучэбнага года на наступны
вучэбны год.

     Накiраванне на  стажыроўку  выкладчыкаў  афармляецца загадам па
вышэйшай навучальнай установе.

     4. Загадам па прадпрыемству, арганiзацыi або навуковай установе
па  ўзгадненню  з  вышэйшай  навучальнай установай,  якая накiравала
выкладчыка   на    стажыроўку,    кожнаму    стажору    прызначаецца
кiраўнiк-кансультант   з   лiку   вядучых   iнжынерна-тэхнiчных  або
навуковых работнiкаў.

     5. Кiраўнiцтва   вышэйшай   навучальнай   установы   ажыццяўляе
кантроль за праходжаннем стажыроўкi выкладчыкаў.

     6. У  выпадку  невыканання  выкладчыкам-стажорам ускладзеных на
яго  абавязкаў  кiраўнiк   прадпрыемства,   арганiзацыi,   навуковай
установы  можа  вызвалiць  яго ад далейшага праходжання стажыроўкi i
паведамiць аб гэтым у вышэйшую навучальную установу.

     Кiраўнiцтва вышэйшай   навучальнай  установы  можа  вынесцi  на
рашэнне Вучонага савету ВНУ  /факультэта/  пытанне  аб  датэрмiновых
перавыбарах адзначанага выкладчыка ва ўстаноўленым парадку.

     7. Па   вынiках   стажыроўкi  выкладчык  прадстаўляе  па  месцы
асноўнай працы справаздачу,  зацверджаную кiраўнiком  прадпрыемства,
арганiзацыi,   навуковай   установы   з   падцвярджэннем   выканання
дагаворных умоў i водгукам аб працы стажора.

     Абарона вынiкаў  стажыроўкi  праводзiцца  на пасяджэннi кафедры
перш  за  ўсе  з  улiкам  яе  практычнай  значнасцi  для  паляпшэння
вучэбна-выхаваўчага  працэсу i развiцця вытворчасцi.  Кафедра прымае
рашэнне аб зацвярджэннi або адхiленнi справаздачы /пры  неабходнасцi
-  аб  яе  дапрацоўцы/,  а  таксама дае рэкамендацыi па выкарыстаннi
вынiкаў стажыроўкi.

     Адзначанае рашэнне кафедры ўлiчваецца пры атэстацыi выкладчыкаў
i    праходжаннi    iмi     конкурса     на     замяшчэнне     пасад
прафесарска-выкладчыцкага саставу.

     8. Вучэбна-метадычныя  распрацоўкi  i дапаможнiкi,  выкананыя ў
адпаведнасцi з iндывiдуальным планам стажыроўкi i адобраныя кафедрай
/факультэтам/,   перадаюцца  ў  распараджэнне  вышэйшай  навучальнай
установы.  Iнжынерныя i другiя распрацоўкi,  выкананыя  стажорам  па
заказах прадпрыемстваў,  арганiзацый, навуковых устаноў перадаюцца ў
iх распараджэнне для экспертызы i ўкаранення ў вытворчасць.

     9. Матэрыяльнае  забеспячэнне   выкладчыкаў   ВНУ   на   перыяд
стажыроўкi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     10. Накiраванне  выкладчыкаў  на стажыроўку праводзiцца ў межах
устаноўленай колькасцi  прафесарска-выкладчыцкага  саставу  вышэйшых
навучальных устаноў.

     Пасады выкладчыкаў ВНУ,  накiроўваемых  на  стажыроўку,  могуць
замяшчацца  другiмi  асобамi  без  конкурсу  на  ўмовах  тэрмiновага
працоўнага дагавору ў межах  колькасцi  i  фонду  заработнай  платы,
вядзяляемых вышэйшым навучальным установам.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1199/12.
 Дата:  20.12.95 г.



 


<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 


Новые документы