Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Положение Министерства культуры и печати Республики Беларусь от 25 сентября 1995 г. "Прыкладнае палажэнне аб дзяржаўнай бiблiятэцы-клубе"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь

 ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ БIБЛIЯТЭЦЫ-КЛУБЕ

 Зацверджана: першы намеснiк Мiнiстра культуры  i  друку  Рэспублiкi
 Беларусь У.А.Гiлеп 25.09.1995
 Узгоднена: Прэзiдэнт беларускай бiблiятэчнай асацыяцыi  Г.М.Алейнiк
 21.09.1995

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Бiблiятэка-клуб ствараецца на аснове дзяржаўных бiблiятэкi
i клуба  па  iнiцыятыве  аддзела  культуры  праз  рашэнне  выканкама
раённага Савета  дэпутатаў  з  зацвярджэннем Палажэння аб канкрэтнай
установе i пасля аб'яднання размяшчаецца ў адным населеным пункце.

     1.1.1. Стварэнне  бiблiятэкi-клуба  вызначаецца   на   падставе
асаблiвасцей населенага пункта, складу насельнiцтва, аб'ёму работы.

     1.2. Бiблiятэка-клуб     з'яўляецца     дзяржаўнай    установай
комплекснага характару,  спалучае ў сабе функцыi бiблiятэкi i клуба,
выступае арганiзатарам  культурнага жыцця населенага пункта,  спрыяе
выхаванню лiтаратурна-мастацкага i эстэтычнага густу насельнiцтва.

     1.3. Абслугоўванне жыхароў  населенага  пункта  арганiзуецца  з
улiкам iх узроставых, прафесiйных, агульнаадукацыйных, дэмаграфiчных
i iншых асаблiвасцей, мясцовых традыцый, звычаяў i заняткаў.

     1.4. Кантроль  за  дзейнасцю  бiблiятэкi-клуба,   аказанне   ёй
дапамогi ў    арганiзацыi    работы,    стварэннi    i    ўмацаваннi
матэрыяльна-тэхнiчнай базы,  забеспячэннi кадрамi  ажыццяўляюць:  па
тэрытарыяльнаму прынцыпу - мясцовы Савет дэпутатаў, па ведамаснаму -
органы культуры.

                      2. Задачы i змест работы

     2.1. Задачы  бiблiятэкi-клуба  вызначаюцца  тымi   непасрэднымi
абавязкамi, што стаяць перад самастойнымi дзяржаўнымi бiблiятэкамi i
клубамi, якiя ва ўмовах аб'яднання выконваюцца ў спалучэннi.

     2.2. Бiблiятэка-клуб выконвае наступную работу:
     - вядзе   бiблiятэчнае   абслугоўванне  насельнiцтва,   вывучае
чытацкiя iнтарэсы i патрэбнасцi,  прымае  аператыўныя  меры  для  iх
задавальнення i  развiцця,  выкарыстоўвае  для  гэтага  разнастайныя
формы i метады iндывiдуальнай, групавой i масавай работы;
     - займаецца  арганiзацыяй  вольнага  часу насельнiцтва з улiкам
яго патрэб,  забяспечвае неабходныя  ўмовы  для  развiцця  мастацкай
творчасцi, стварае  аматарскiя аб'яднаннi,  заснаваныя на агульнасцi
iнтарэсаў асобных груп жыхароў;
     - арганiзоўвае    адпачынак    насельнiцтва    з   улiкам   яго
асаблiвасцей, патрэб i магчымасцей;
     - вывучае, зберагае i выкарыстоўвае  ў сваёй дзейнасцi мясцовыя
традыцыi, звычаi,  абрады,  народную  творчасць  зоны  абслугоўвання
бiблiятэкi-клуба.

            3. Арганiзацыя работы, фiнансава-гаспадарчая
                             дзейнасць

     3.1. Бiблiятэка-клуб уваходзiць у склад раённай цэнтралiзаванай
бiблiятэчнай сiстэмы (ЦБС).

     3.2. Бiблiятэка-клуб  мае  фонд  кнiг  i iншых матэрыялаў,  якi
з'яўляецца састаўной часткай  адзiнага  фонду  ЦБС  i  разлiчаны  на
задавальненне агульнаадукацыйных,  культурных  i прафесiйных запытаў
чытачоў зоны  абслугоўвання.  Фонд   бiблiятэкi-клуба   фармiруе   i
папаўняе цэнтральная   раённая   бiблiятэка  на  агульных  з  iншымi
фiлiяламi падставах з улiкам чытацкага профiлю.

     3.3. Бiблiятэку-клуб узначальвае загадчык,  якi прызначаецца  i
вызваляецца ад займаемай пасады дырэктарам ЦБС.

     3.4. Арганiзацыйна-метадычнае   кiраўнiцтва  бiблiятэкай-клубам
ажыццяўляе цэнтральная раённая бiблiятэка.

     3.5. Фiнансы   бiблiятэкi-клуба    складаюцца    з    бюджэтных
асiгнаванняў, спецыяльных   (уласных)  i  прыцягнутых  (спонсарскiх)
сродкаў.

     3.6. Заработная плата загадчыка бiблiятэкi-клуба вызначаецца  ў
адпаведнасцi з групай па аплаце працы работнiкаў ЦБС.

     3.7. У  штаце бiблiятэкi-клуба пры наяўнасцi фiнансавых сродкаў
могуць быць акампанiятар,  кiраўнiкi клубных аб'яднанняў i  гурткоў,
iншыя работнiкi.

     3.8. Бiблiятэка-клуб  па  вынiках  работы  за  год  прадстаўляе
справаздачу   па форме 6-НК у цэнтральную раённую  бiблiятэку  i  па
форме 7-НК у аддзел культуры райвыканкама.

     3.9. Загадчык  бiблiятэкi-клуба нясе матэрыяльную адказнасць за
захаванасць бiблiятэчнага фонду i iншых каштоўнасцей,  якiя належаць
гэтай установе.

     3.10. Рабочы  тыдзень  кожнага супрацоўнiка павiнен складаць 40
гадзiн.

     3.11. Улiк клубнай i бiблiятэчнай работы вядзецца штодзённа  па
адпаведных формах  (дзённiк работы бiблiятэкi,  журнал улiку клубнай
работы, гуртка i г.д.).

     3.12. Бiблiятэка-клуб  робiць  штогод  справаздачу   аб   сваёй
дзейнасцi перад насельнiцтвам.

 


<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 


Новые документы