Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 3 января 1995 г. №2 "Аб мерапрыемствах па святкаванню ў рэспублiцы 50-годдзя перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь

               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 3 студзеня 1995 г.  N 2                                   г.Мiнск


 АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ ПА СВЯТКАВАННЮ
 Ў РЭСПУБЛIЦЫ  50-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГI
 Ў ВЯЛIКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ

===

     У сувязi са святкаваннем  у  рэспублiцы  50-годдзя  Перамогi  ў
Вялiкай   Айчыннай   вайне  Кабiнет  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Перанесцi  рабочы  дзень  з панядзелка 8 мая на суботу 6 мая
1995 г.
     2. Мiнскаму   гарвыканкому  сумесна  з  Мiнiстэрствам  абароны,
Мiнiстэрствам сацыяльнай абароны,  Мiнiстэрствам культуры  i  друку,
Рэспублiканскiм   саветам   арганiзацыi   ветэранаў  падрыхтаваць  i
правесцi  7 мая  1995 г.  у мiнскiм  Палацы спорту  ўрачысты сход  i
святочны канцэрт майстроў мастацтваў, прысвечаныя 50-годдзю Перамогi
ў Вялiкай Айчыннай вайне.
     Мiнiстэрствам i iншым  цэнтральным органам кiравання, абласным,
гарадскiм   i   раённым    выканаўчым   камiтэтам,   прадпрыемствам,
арганiзацыям  i  ўстановам  правесцi  6-9  мая  1995  г.  адпаведныя
ўрачыстыя пасяджэннi i святочныя культурнамасавыя мерапрыемствы.
     3. Мiнскаму   гарвыканкому  сумесна  з  Мiнiстэрствам  абароны,
Мiнскiм аблвыканкомам, Мiнiстэрствам замежных спраў, Рэспублiканскiм
саветам  арганiзацыi ветэранаў  правесцi 9  мая 1995  г. у  г.Мiнску
парад войскаў  Мiнскага гарнiзона i  шэсце ветэранаў вайны,  воiнаў,
грамадскасцi  рэспублiкi  i  замежных  гасцей,  а таксама ўскладанне
кветак i вянкоў  да помнiка на плошчы Перамогi  ў г.Мiнску, абелiска
"Мiнск  -  горад-герой",   Кургана  Славы,  мемарыяльнага  комплексу
"Хатынь".
     4. Мiнскаму  гарвыканкому  сумесна  з  Мiнiстэрствам  абароны i
Камiтэтам па спорту Мiнiстэрства культуры i  друку  правесцi  8  мая
1995 г. на мiнскiм стадыёне "Дынама" ваенна-спартыўнае свята.
     5. Мiнiстэрству абароны сумесна з Мiнiстэрствам замежных спраў,
Рэспублiканскiм  саветам  арганiзацыi  ветэранаў,  аблвыканкомамi  i
Мiнскiм гарвыканкомам да 15 лютага 1995 г. вызначыць склад дэлегацыi
ветэранаў  -  грамадзян  Рэспублiкi  Беларусь,  якiя прымуць удзел у
Парадзе Перамогi ў г. Маскве 9 мая 1995 г.
     Мiнiстэрству фiнансаў    сумесна   з   Мiнiстэрствам   абароны,
Мiнiстэрствам гандлю,  Рэспублiканскiм саветам арганiзацыi ветэранаў
прадугледзець  выдзяленне  неабходных сродкаў для накiравання з 3 па
10 мая 1995 г. у г.Маскву членаў дэлегацыi.
     6. Мiнiстэрству абароны сумесна:
     з  Мiнiстэрствам  унутраных   спраў,  Мiнiстэрствам  юстыцыi  i
Мiнiстэрствам  культуры  i  друку  распрацаваць  праект палажэння аб
юбiлейным  медалi  "50  годаў  Перамогi  ў  Вялiкай  Айчыннай  вайне
1941-1945 гг." i да 15 лютага 1995 г. унесцi яго ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi   Беларусь   для   прадстаўлення   Прэзiдэнту  Рэспублiкi
Беларусь;
     з Рэспублiканскiм саветам арганiзацыi ветэранаў, аблвыканкомамi
i Мiнскiм гарвыканкомам  падрыхтаваць да 20  сакавiка 1995 г.  спiсы
ўдзельнiкаў  Вялiкай  Айчыннай   вайны,  якiя  будуць  узнагароджаны
юбiлейным медалём;
     з Мiнiстэрствам прамысловасцi,  Мiнiстэрствам  замежных  спраў,
Мiнiстэрствам  фiнансаў  забяспечыць своечасовую аплату i дастаўку ў
рэспублiку неабходнай колькасцi юбiлейных медалёў.
     7.  Мiнiстэрству  сацыяльнай  абароны  сумесна  з Мiнiстэрствам
фiнансаў да 1 сакавiка 1995 г. унесцi ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь  прапановы  аб  разавай  матэрыяльнай  дапамозе ўдзельнiкам
Вялiкай  Айчыннай  вайны,  бацькам  i  не  ўзяўшым другi шлюб удовам
(удаўцам)   загiнуўшых  воiнаў   i  партызан,   а  таксама   асобам,
узнагароджанным  ордэнамi i  медалямi  СССР  за самаадданую  працу i
бездакорную воiнскую службу ў тыле ў час Вялiкай Айчыннай вайны.
     8. Мiнiстэрству  адукацыi  i  навукi  сумесна  з  Мiнiстэрствам
абароны,   Мiнiстэрствам  культуры  i  друку,  iншымi  зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi i арганiзацыямi правесцi да 7 мая 1995 г. у вышэйшых,
сярэднiх  спецыяльных,  прафесiйна-тэхнiчных  навучальных установах,
агульнаадукацыйных школах рэспублiкi  тэматычныя  вечары,  урачыстыя
сходы,  сустрэчы  з ветэранамi вайны i воiнамi Узброеных Сiл,  iншыя
мерапрыемствы,  прысвечаныя 50-годдзю Перамогi  ў  Вялiкай  Айчыннай
вайне.
     9. Акадэмii навук  Беларусi,  Мiнiстэрству  абароны  сумесна  з
Беларускiм   дзяржаўным  музеем  гiсторыi  Вялiкай  Айчыннай  вайны,
Рэспублiканскiм саветам арганiзацыi ветэранаў правесцi  ў  красавiку
1995 г. навуковую канферэнцыю "50 гадоў вялiкай Перамогi".
     10. Мiнiстэрству  абароны  сумесна  з   Камiтэтам   по   спорту
Мiнiстэрства  культуры  i  друку  ў  маi  1995  г.  прыняць  удзел у
Спартакiядзе  Узброеных  Сiл  краiн  Садружнасцi Незалежных Дзяржаў,
прысведчанай 50-годдзю Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне.
     11.  Мiнiстэрству  культуры  i  друку  да  10 красавiка 1995 г.
завяршыць  выданне рэспублiканскай  гiсторыка-дакументальнай хронiкi
"Памяць".
     12. Мiнiстэрству     прамысловасцi,    Мiнiстэрству    сельскай
гаспадаркi i  харчавання,  канцэрну  "Беллегпром",  аблвыканкомам  i
Мiнскаму   гарвыканкому   арганiзаваць   вытворчасць  i  пастаўку  ў
гандлёвую сетку прадукцыi i вырабаў  у  юбiлейным  афармленнi  i  са
святочнымi ўкладышамi.
     13. Мiнiстэрству  культуры  i  друку,  Нацыянальнай  дзяржаўнай
тэлерадыёкампанii  забяспечыць  шырокае асвятленне ў сродках масавай
iнфармацыi святкавання ў рэспублiцы  50-годдзя  Перамогi  ў  Вялiкай
Айчыннай вайне.
     Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii арганiзаваць паказ па
рэспублiканскаму       тэлебачанню      лепшых      мастацкiх      i
хранiкальна-дакументальных фiльмаў ваенна-патрыятычнай тэматыкi.
     14. Мiнiстэрству фiнансаў сумесна з Мiнiстэрствам архiтэктуры i
будаўнiцтва прадугледзець выдзяленне Мiнiстэрству культуры  i  друку
неабходных  сродкаў i матэрыялаў на правядзенне работ па рэстаўрацыi
ў рэспублiцы мемарыяльных комплексаў i аднаўленню  помнiкаў  ахвярам
вайны.
     Абласным,    гарадскiм   i    раённым   выканаўчым    камiтэтам
прадугледзець выдзяленне на гэтыя мэты неабходных сродкаў з мясцовых
бюджэтаў.
     15.  Абласным,   гарадскiм,  раённым,  пасялковым   i  сельскiм
выканаўчым камiтэтам сумесна  з Мiнiстэрствам абароны, Мiнiстэрствам
культуры i  друку, Мiнiстэрствам адукацыi  i навукi, Рэспублiканскiм
саветам  арганiзацыi  ветэранаў,  Саюзам  моладзi  да  1 мая 1995 г.
прывесцi ў надлежны стан мемарыяльныя комплексы, помнiкi i абелiскi,
якiя ўшаноўваюць памяць загiнуўшых у  гады Вялiкай Айчыннай вайны, а
таксама  брацкiя  магiлы,  асобныя   пахаваннi  воiнаў,  партызан  i
падпольшчыкаў.
     16. Мiнiстэрствам  -  арганiзатарам  i  ўдзельнiкам  названых у
гэтай  пастанове мерапрыемстваў  да 1  лютага 1995  г. накiраваць  у
Мiнiстэрства фiнансаў  адпаведныя каштарысы расходаў  для выдзялення
неабходных сродкаў.



 


<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 


Новые документы