Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Договор Министерства спорта и туризма Республики Беларусь от 29 мая 1997 г. "Дагавор аб супрацоўнiцтве ў галiне фiзiчнай культуры i спорту памiж Мiнiстэрствам спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным камiтэтам Украiны па фiзiчнай культуры i спорту"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь

ДАГАВОР
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ФIЗIЧНАЙ КУЛЬТУРЫ I СПОРТУ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СПОРТУ I ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭТАМ УКРАIНЫ ПА ФIЗIЧНАЙ КУЛЬТУРЫ
I СПОРТУ *)

 ___________________________
     *) Уступiў у сiлу 29 мая 1997 г.

     Мiнiстэрства  спорту  i турызму Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўны
камiтэт Украiны па фiзiчнай культуры i спорту, якiя далей называюцца
"Бакi",
     кiруючыся    iмкненнем    развiваць  спартыўныя  сувязi   памiж
спартсменамi  абедзвюх  краiн,  спрыяць  узаемнаму  супрацоўнiцтву ў
галiне фiзiчнай культуры i спорту,
     грунтуючыся на  ўзаемнай  павазе  i  роўнасцi,  заключылi  гэты
Дагавор i дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi  будуць праводзiць рэгулярныя сустрэчы кiраўнiкоў спорту i
фiзiчнай    культуры    ў    мэтах   кансультацый  па   двухбаковаму
супрацоўнiцтву    i  ўзаемнай  дапамогi  па  пытаннях   мiжнароднага
спартыўнага руху, каардынаваць свае дзеяннi ў мiжнародных спартыўных
органах.
     Бакi    будуць  садзейнiчаць  абмену  спартыўнымi  дэлегацыямi,
кiраўнiкамi спартыўных арганiзацый i федэрацый для пераймання вопыту
падрыхтоўкi спартсменаў, умацавання спартыўных сувязяў i правядзення
спартыўных спаборнiцтваў.
     Бакi  будуць  спрыяць абмену спартыўнымi камандамi i клубамi па
розных вiдах  спорту  ў  мэтах   правядзення   вучэбна-трэнiровачных
збораў, сумесных трэнiровак, сяброўскiх i матчавых сустрэч.

                             Артыкул 2

     Бакi  будуць прымаць удзел у навуковых канферэнцыях i семiнарах
па пытыннях развiцця  фiзiчнай  культуры  i  спорту  для  умацавання
двухбаковых сувязяў.
     Бакi  па  ўзаемнай  згодзе  будуць садзейнiчаць абмену вядучымi
трэнерамi,  спецыялiстамi  ў  галiне спартыўнай медыцыны, студэнтамi
спартыўных вышэйшых навучальных устаноў абедзвюх краiн.
     Бакi будуць    садзейнiчаць   арганiзацыi   абмену   навуковымi
работамi,  праграмамi,  iнфармацыяй аб дасягненнях у розных  галiнах
фiзiчнай   культуры   i   спорту,  спартыўнай  дыягностыкi,  метадаў
медыка-бiялагiчнага забеспячэння i выкарыстання навуковай апаратуры.
     Бакi  будуць  па  ўзаемнай  дамоўленасцi   даваць  адзiн аднаму
магчымасць  ажыццяўляць  падрыхтоўку  i перападрыхтоўку трэнерскiх i
навукова-педагагiчных кадраў па розных вiдах спорту ў сваiх вышэйшых
навучальных установах.

                             Артыкул 3

     Бакi    будуць  узаемадзейнiчаць  у  арганiзацыi   экiпiравання
нацыянальных  каманд,  набыццi спартыўнага абсталявання, абменьвацца
вопытам  у галiне будаўнiцтва i эксплуатацыi спартыўных збудаванняў,
вытворчасцi спартыўнай формы i iнвентару.
     Бакi  будуць  абменьвацца  iнфармацыяй  па пытаннях арганiзацыi
функцыянавання спартыўных латарэй.

                             Артыкул 4

     Бакi  вызначылi,  што  выкладзеныя  ў артыкулах гэтага Дагавора
формы  супрацоўнiцтва  ў  галiне  фiзiчнай  культуры i спорту будуць
ажыццяўляцца на ўзаемапрымальных умовах.
     Бок,  якi  накiроўвае,  абавязваецца  несцi  затраты па праезду
дэлегацыi да месца яе накiравання i назад.
     Бок,  якi  прымае,  абавязваецца несцi ўсе затраты, звязаныя са
знаходжаннем дэлегацыi   ў   краiне,   забеспячэннем   яе   мясцовым
аўтатранспартам,  спартыўнай  i  культурнай  праграмамi,  неабходнай
медыцынскай    дапамогай,    за   выключэннем   зубапратэзавання   i
доўгатэрмiновага лячэння хранiчных захворванняў.

                             Артыкул 5

     Гэты  Дагавор  набывае сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае на
працягу пяцi  гадоў.  Пасля  завяршэння  ўказаннага  тэрмiну дзеянне
Дагавора аўтаматычна працягваецца на наступныя пяць гадоў пры ўмове,
што   нi  адзiн  з  дагаворных  Бакоў  за  6  месяцаў  да  сканчэння
вызначанага тэрмiну не паведамiць другому Боку аб  намеры  ануляваць
Дагавор або змянiць яго палажэннi.
     Змяненнi  i  дапаўненнi  ў  Дагавор могуць уносiцца па ўзаемнай
згодзе   Бакоў  у  форме  пратаколаў.  Гэтыя  пратаколы   з'яўляюцца
неад'емнай часткай Дагавора.

     Зроблена ў  г.Минску  29  мая  1997  года  ў  двух   сапраўдных
экзэмплярах,  кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах,  прычым абодва
тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi.

За Мiнiстэрства спорту i турызму       За Дзяржаўны камiтэт Украiны
Рэспублiкi Беларусь                    па фiзiчнай культуры i спорту
Подпiс                                 Подпiс



<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 

Новые документы