Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Договор Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 1 июня 1994 г. "Дагавор памiж Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам навакольнага асяроддзя Каралеўства Данiя аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы навакольнага асяроддзя"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь

ДАГАВОР
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ I АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА
АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ НАВАКОЛЬНАГА
АСЯРОДДЗЯ КАРАЛЕЎСТВА ДАНIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ *)

 ___________________________
     *) Уступiў у сiлу 1 чэрвеня 1994 г.

     Мiнiстэрства  прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя
Рэспублiкi    Беларусь    i   Мiнiстэрства  навакольнага   асяроддзя
Каралеўства Данiя, якiя далей называюцца "Бакi",
     дзейнiчая  ў духу Сусветнай хартыi прыроды, а таксама вынiковых
дакументаў  Канферэнцыi  ААН  па навакольнаму асяроддзю i развiццю ў
Рыа-дэ-Жанэйра 1992 года,
     усведамляючы      неабходнасць    умацавання       мiжнароднага
супрацоўнiцтва   ў  галiне  аховы  навакольнага  асяроддзя,  як   на
рэгiянальным, а таксама i на глабальным узроўнях,
     вызначая  гатоўнасць  к  двухбаковаму супрацоўнiцтву ў дадзенай
галiне,
     дамовiлiся аб наступным:

                             АРТЫКУЛ 1

     Бакi будуць  развiваць  i падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне
аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстання  прыродных
рэсурсаў для   забеспячэння   ўстойлiвага   развiцця  i  экалагiчнай
бяспекi.
     Бакi будуць    узаемадзейнiчаць    i   аказваць   дапамогу   па
прадухiленню экалагiчных пагроз i  стыхiйных  бедстваў,  арганiзацыi
экалагiчнай адукацыi   i   навуковага   супрацоўнiцтва,   а  таксама
развiваць дзейнасць,  звязаную са спецыяльнымi праектамi па перадачы
ведаў i тэхналогiй у галiне навакольнага асяроддзя.
     Супрацоўнiцтва будзе ажыццяўляцца на падставе сумесных дзеянняў
адпаведных дзяржаўных органаў i другiх зацiкаўленых бакоў, уключаючы
прадпрыемствы, установы i прыватныя прадпрыемствы.

                             АРТЫКУЛ 2

     Супрацоўнiцтва памiж  Бакамi  будзе  ажыццяўляцца  па наступным
асноўным напрамкам:
     - асвета,  адукацыя  i  навуковае супрацоўнiцтва ў галiне аховы
навакольнага асяроддзя;
     - ахова навакольнага асяроддзя ў энергетыцы;
     - кiраванне прамысловымi i бытавымi адыходамi, iх перапрацоўка;
     - водакарыстанне i ахова грунтовых вод;
     - ахова навакольнага асяроддзя ў сельскай гаспадарцы;
     - ахова прыроды;
     - распрацоўка заканадаўча-нарматыўнай базы;
     - абмен   iнфармацыяй  i  даных  у  галiне  аховы  навакольнага
асяроддзя;
     - манiторынг навакольнага асяроддзя;
     - ахова  навакольнага  асяроддзя  ў  прамысловых   рэгiёнах   i
гарадах;
     - прымяненне прыродаахоўных тэхналогiй i экалагiчна  бясшкодных
рэчываў.
     У рамках сапраўднага  Дагавора  могуць  ажыццяўляцца  i  другiя
напрамкi дзейнасцi.  Дзеянне  сапраўднага  Дагавора распаўсюджваецца
таксама на праекты,  накiраваныя на рашэнне ўжо iснуючых  праблем  у
галiне аховы навакольнага асяроддзя.

                             АРТЫКУЛ 3

     Супрацоўнiцтва будзе ажыццяўляцца ў форме:
     - рэалiзацыi сумесных праграм i праектаў;
     - правядзення   нарад  i  кансультацый  экспертаў,  пасяджэнняў
рабочых груп;
     - правядзення навуковых семiнараў i сiмпозiумаў;
     - падрыхтоўка  i  стажыроўка,  абмен  спецыялiстамi,  вучонымi,
дэлегацыямi;
     - абмен  навукова-тэхнiчнай,  нарматыўна-метадычнай   i   iншай
iнфармацыяй.
     У рамках сапраўднага Дагавора могуць развiвацца i другiя  формы
супрацоўнiцтва, накiраваныя на ахову навакольнага асяроддзя.

                             АРТЫКУЛ 4

     Бакi, на    падставе    сапраўднага   Дагавора,   садзейнiчаюць
наладжванню i   развiццю   прамых   сувязей    памiж    зацiкаўленых
прадпрыемстваў Беларусi i Данii,  уключаючы прыватныя прадпрыемствы,
якiя датычаць агульных праграм i праектаў.

                             АРТЫКУЛ 5

     Бакi для ажыццяўлення сапраўднага Дагавора ствараюць пастаянную
Беларуска-Дацкую рабочую   групу.  Рабочая  група  будзе  разглядаць
спецыяльныя праекты, якiя адносяцца к прадмету сапраўднага Дагавора,
а таксама  iншыя  напрамкi  дзейнасцi,  якiя  закранаюць двухбаковае
супрацоўнiцтва ў галiне аховы навакольнага асяроддзя на рэгiянальным
i глабальным узроўнях.  Паседжаннi вышэйупамянутай групы па агульным
пытанням будуць праводзiцца ў Беларусi  i  Данii  i  засноўвацца  на
папярэднiм пагадненнi  агульных  пытанняў  (павестка дня,  колькасць
удзельнiкаў, працягласць сустрэчы, месца правядзення i г.д.).

                             АРТЫКУЛ 6

     Расходы, звязаныя з  праездам  удзельнiкаў,  нясе  накiроўваючы
Бок. Прымаючы  Бок  забяспечвае размяшчэнне, харчаванне,  сутачныя i
транспартныя паслугi ўдзельнiкам.

                             АРТЫКУЛ 7

     Далейшыя перагаворы па рэалiзацыi сапраўднага  Дагавора  будуць
праводзiцца ў  г.Мiнску  -  Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага асяроддзя   i   ў   г.Капенгагене    -    Мiнiстэрствам
навакольнага асяроддзя,  якiя  будуць  упаўнаважываць  для гэтых мэт
сваiх прадстаўнiкоў.

                             АРТЫКУЛ 8

     Сапраўдны Дагавор заключаецца тэрмiнам на 5 гадоў. Ён можа быць
прадоўжаны або   дынансаваны   шляхам   пiсьмовага ўзгаднення  памiж
абодвума Бакамi.
     Сапраўдны Дагавор уступае ў сiлу са дня яго падпiсання.

     Учынена ў  горадзе    Капенгагене  1  чэрвеня  1994  г.  у двух
экземплярах, кожны на беларускай,  дацкай i англiйскай мовах, прычым
усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
     У выпадку  разнагалоссяў   вызначальным з'яўляецца   тэкст   на
англiйскай мове.

За Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў      За Мiнiстэрства навакольнага
i аховы навакольнага асяроддзя          асяроддзя Каралеўства Данiя
Рэспублiкi Беларусь                     Подпiс
Подпiс



<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 

Новые документы