Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Соглашение Правительства Республики Беларусь и Правительства Республики Молдова от 5 мая 1994 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб працоўнай дзейнасцi i сацыяльная абароне грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя працуюць на тэрыторыi Рэспублiкi Малдова, i грамадзян Рэспублiкi Малдова, якiя працуюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА
 АБ ПРАЦОЎНАЙ ДЗЕЙНАСЦI I САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ ГРАМАДЗЯН
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ЯКIЯ ПРАЦУЮЦЬ НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI
 МАЛДОВА, I ГРАМАДЗЯН РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА, ЯКIЯ ПРАЦУЮЦЬ НА
 ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 25 лютага 1997 г.

     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i Урад  Рэспублiкi Малдова,  надалей
Бакi,
     iмкнучыся развiваць супрацоўнiцтва ў галiне працоўнай дзейнасцi
i сацыяльнай  абароны  грамадзян  Рэспублiкi  Беларусь  i Рэспублiкi
Малдова, якiя працуюць на тэрыторыi абедзвюх дзяржаў,

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     Дзеянне  гэтага  Пагаднення  распаўсюджваецца  на асоб (надалей
работнiкi) i членаў iх сем'яў,  якiя з'яўляюцца грамадзянамi адной з
дзяржаў (надалей Бок выезду) або маюць пастаяннае месца жыхарства на
яе   тэрыторыi   i   ажыццяўляюць   сваю   працоўную   дзейнасць  на
прадпрыемстах, у арганiзацыях, установах незалежна ад форм уласнасцi
i гаспадарання   (надалей   работадаўцы   (наймальнiкi)   на  ўмовах
працоўнага  дагавора   (контракта)  на  тэрыторыi   другой  дзяржавы
(надалей Бок працаўладкавання).

                             Артыкул 2

     У адпаведнасцi  з мiжнароднымi актамi  па правах челавека  Бакi
абавязваюцца паважаць i забяспечваць  правы ўсiх работнiкаў, занятых
на ўмовах дагавора (кантракта), i членаў iх сям'яў без дыскрымiнацыi
па  прыкмеце полу,  расавай  прынадлежнасцi,  мовы, па  рэлiгiйных i
палiтычных   перакананнях,  этнiчнаму   i  сацыяльнаму   паходжанню,
грамадзянству,  узросту,  маёмаснаму,  сямейнаму  становiшчу  або па
любой iншай прыкмеце.

                             Артыкул 3

     Органамi, упаўнаважанымi прадстаўляць  Бакi ў рэалiзацыi гэтага
Пагаднення (надалей упаўнаважаныя органы), выступаюць:
     ад Рэспублiкi Беларусь -  Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь
па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва;
     ад Рэспублiкi Малдова -  Мiнiстэрства працы, сацыяльнай абароны
i сям'i Рэспублiкi Малдова.
     Упаўнаважаныя   органы   маюць   права   прыцягваць   i   iншыя
кампетэнтныя органы  Бакоў для вырашэння  пытанняў, што вынiкаюць  з
гэтага Пагаднення.
     Усе   пытаннi,   звязаныя   з   выкананнем  гэтага  Пагаднення,
вырашаюцца   шляхам  узаемных   кансультацый  памiж   упаўнаважанымi
органамi.
     Упаўнаважаныя  органы  ўтвараюць  рабочую  групу  па рэалiзацыi
гэтага Пагаднення i прыняццю аператыўных рашэнняў.
     Рэгламент работы рабочай групы  i палажэнне аб ёй зацвярджаюцца
ўпаўнаважанымi органамi.

                             Артыкул 4

     Уезд работнiкаў на тэрыторыю Боку працаўладкавання, знаходжанне
на  ёй i  выезд з  яе ажыццяўляюцца  згодна з дзеючым заканадаўствам
гэтага  Боку  i  мiжурадавымi  пагадненнямi,  якiя  рэгулююць  гэтыя
пытаннi.

                             Артыкул 5

     Працоўная  дзейнасць работнiка  афармляецца працоўным дагаворам
(кантрактам),  заключаным  з  работадаўцам  (наймальнiкам)  згодна з
заканадаўствам   аб   працы    Боку   працаўладкавання.  Работадаўцы
(наймальнiкi)  могуць  выкарыстоўваць  працу  работнiкаў  толькi пры
наяўнасцi ў iх дазволу на працаўладкаванне.

                             Артыкул 6

     Пры  змяненнi сiтуацыi  на  нацыянальных  рынках працы  Бакi на
падставе дамоўленасцi  могуць уводзiць узаемныя абмежаваннi на прыём
работнiкаў.

                             Артыкул 7

     Работнiкi  Боку   выезду,  якiя  працуюць   на  тэрыторыi  Боку
працаўладкавання,   выконваюць  абавязкi   i  карыстаюцца   правамi,
устаноўленымi  заканадаўствам  аб  працы   гэтага  Боку,  а  таксама
паслугамi медыцынскiх, культурных, спартыўных, аздараўленчых i iншых
устаноў.

                             Артыкул 8

     Працоўны  стаж,  у  тым  лiку  льготны  стаж  i  стаж работы па
спецыяльнасцi, набыты  ў сувязi з  працоўнай дзейнасцю на  тэрыторыi
абедзвюх дзяржаў, узаемна прызнаецца Бакамi.
     Пры  канчатковым  выездзе з  Боку працаўладкавання работадаўцам
(наймальнiкам) выдаецца работнiку даведка  або iншы дакумент, у якiм
змяшчаюцца звесткi аб працягласцi работы  i заработнай плаце за гэты
перыяд (памесячна).

                             Артыкул 9

     Пытаннi пенсiённага забеспячэння рэгулююцца асобным Пагадненнем
Бакоў.

                            Артыкул 10

     Бакамi  прызнаюцца,  без   дадатковай  легалiзацыi,  выдадзеныя
адпаведнымi  кампетэнтымi  органамi  Бакоў  ва  ўстаноўленым парадку
дыпломы,  пасведчаннi  i  iншыя   дакументы  дзяржаўнага  ўзору  (iх
натарыяльна завераныя копii) аб узроўнi адукацыi i квалiфiкацыi.

                            Артыкул 11

     Усе вiды дапамог i выплат, што прадастаўляюцца работнiкам, якiя
працуюць  на  тэрыторыi  Боку  працаўладкавання,  з  прычыны часовай
непрацаздольнасцi,  цяжарнасцi i  родаў, прадастаўлення  водпуску па
догляду дзiцяцi  i ў iншых выпадках,  устанаўлiваюцца i выплачваюцца
на падставе заканадаўства Боку працаўладкавання.
     Усе  расходы,  звязаныя  з  прадастаўленнем  указаных дапамог i
выплат, нясе Бок працаўладкавання.
     Дапамогi  i выплаты,  якiя  прадастаўляюцца  сем'ям у  сувязi з
выхаваннем  i ўтрыманнем  дзяцей, ажыццяўляюцца  па месцы  жыхарства
дзяцей   у    парадку   i   памерах,    устаноўленых   нацыянальнымi
заканадаўствамi Бакоў.

                            Артыкул 12

     У адносiнах да кампенсацыi  работнiку ўрону (шкоды), нанесенага
калецтвам, прафесiйным  захворваннем або iншым пашкоджаннем здароўя,
звязаным   з    выкананнем   працоўных   абавязкаў,    Бакi   будуць
прытрымлiвацца наступнага парадку:

     1) кампенсацыя  ўрону (шкоды) i  дадатковых расходаў з  прычыны
працоўнага  калецтва  або  iншага  пашкоджання  здароўя, звязанага з
выкананнем  iм працоўных  абавязкаў, а  таксама смерцi  пацярпеўшага
ажыццяўляецца     Бокам,     нацыянальнае     заканадаўства    якога
распаўсюджвалася  на  работнiка  на  момант  атрымання  калецтва або
iншага пашкоджання здароўя;

     2) кампенсацыя  ўрону (шкоды) i  дадатковых расходаў з  прычыны
прафесiйнага   захворвання,   звязанага   з   выкананнем   працоўных
абавязкаў,  або  наступiўшай  у  сувязi  з  iм  смерцю  пацярпеўшага
ажыццяўляецца    дзяржавай,    нацыянальнае    заканадаўства    якой
распаўсюджвалася на  работнiка ў час  яго працоўнай дзейнасцi,  якая
выклiкала прафесiйнае  захворванне, i ў  тым выпадку, калi  ўказанае
захворванне ўпершыню было выяўлена на тэрыторыi другой дзяржавы.
     У  тых  выпадках,  калi   работнiк,  якi  атрымаў   прафесiйнае
захворванне,  працаваў  у  абедзвюх дзяржавах  ва  ўмовах  i галiнах
дзейнасцi, што  маглi выклiкаць прафесiйнае захворванне, кампенсацыя
ўрону (шкоды) ажыццяўляецца той  дзяржавай, на тэрыторыi якой апошнi
раз выконвалася ўказаная работа;

     3)   кампенсацыя   ўрону   (шкоды)   з   прычыны   прафесiйнага
захворвання, назначаная  адным з  Бакоў, пры абвастрэннi захворвання
пераглядаецца  ў адпаведнасцi  з нацыянальным  заканадаўствам гэтага
Боку.  Аднак   гэта  палажэнне  не   прымяняецца,  калi  абвастрэнне
захворвання  звязана  з  працоўнай  дзейнасцю,  якая магла выклiкаць
прафесiйнае    захворванне   на    прадпрыемствах,   ва   ўстановах,
арганiзацыях другой дзяржавы ў перыяд, калi да работнiка прымянялася
заканадаўства гэтай дзяржавы.
     У выпадку страты працаздольнасцi або смерцi работнiка з прычыны
працоўнага   калецтва  або   iншага  пашкоджання   здароўя  па  вiне
работадаўцы  (наймальнiка)  апошнi  аплачвае  праезд пацярпеўшага да
пункта  прызначэння  i  суправаджаючых   яго  асоб  у  абодва  канцы
незалежна ад вiду транспарту.
     У выпадку спынення працоўных адносiн i вяртання пацярпеўшага на
тэрыторыю Боку выезду  работадаўца (наймальнiк) абавязан пералiчваць
яму  сродкi,  якiя  кампенсуюць  нанесены  здароўю  ўрон  (шкоду), у
памерах, прадугледжаных заканадаўствам Боку працаўладкавання.
     Работадаўца  (наймальнiк)  кампенсуе  пацярпеўшаму  расходы  на
лячэнне  i рэабiлiтацыю  згодна з  актамi (рахункамi), прад'яўленымi
дзяржаўнымi  арганiзацыямi, установамi  аховы здароўя  i сацыяльнага
забеспячэння дзяржавы, якая ажыццяўляе  лячэнне i рэабiлiтацыю. Калi
правы  i  абавязкi  лiквiдаванага  прадпрыемства  не  пераходзяць да
правапераемнiка,  яно  абавязана  капiталiзаваць  i  ўнесцi ў органы
другой  дзяржавы, што  ажыццяўляе фiнансаванне  гэтых выплат,  сумы,
якiя падлягаюць выплаце для кампенсацыi ўрону (шкоды).
     Дзеянне  гэтага артыкула  распаўсюджваецца i  на выпадкi,  якiя
ўзнiклi да таго, як гэта Пагадненне ўвайшло ў сiлу.

                            Артыкул 13

     Расходы  па  праезду  работнiкаў  i  членаў  iх сем'яў ад месца
жыхарства  да  пункта  прызначэння,  расходы  па перавозцы асабiстай
маёмасцi з тэрыторыi Боку  выезду на тэрыторыю Боку працаўладкавання
i тыя  ж расходы  пасля заканчэння  тэрмiну дагавора  (кантракта) на
зваротны  шлях,  а  таксама   расходы,  выклiканыя  захворваннем або
стацыянарным лячэннем у дарозе, нясе работадаўца (наймальнiк).
     У  выпадку   скасавання  дагавора  (кантракта)   па  iнiцыятыве
работнiка апошнi нясе ўказаныя  расходы, калi iншае не прадугледжана
працоўным дагаворам (кантрактам).

                            Артыкул 14

     Работадаўца  (наймальнiк)  забяспечвае  работнiкаў  i членаў iх
сем'яў  добраўпарадкаваным  жыллём,   якое  адпавядае  санiтарным  i
тэхнiчным нормам.

                            Артыкул 15

     Увоз  работнiкамi  i  членамi  iх  сем'яў  асабiстай  маёмасцi,
рабочых  iнтрументаў i  абсталявання на  Бок працаўладкавання  i пры
вяртаннi  -  на  Бок  выезду,   а  таксама  вываз  тавараў,  набытых
работнiкамi  i  членамi  iх  сем'яў  на  працоўныя  даходы  на  Баку
працаўладкавання,  ажыццяўляецца ў  парадку,  якi вызначаецца мытным
заканадаўствам Бакоў.

                            Артыкул 16

     Работнiкi i члены iх сем'яў, якiя пражываюць на тэрыторыi адной
з дзяржаў,  могуць звярнуцца  па  пытаннях,  што маюць  дачыненне да
гэтага Пагаднення, у адпаведны  орган другой дзяржавы непасрэдна або
праз адпаведны орган па месцы жыхарства.
     Па  iх запытах  кампетентныя органы  аднаго Боку прадастаўляюць
кампетэнтным  органам другога  Боку неабходныя  дакументы i архiўныя
матэрыялы.

                            Артыкул 17

     Гэта Пагадненне  заключаецца  тэрмiнам  на  пяць  гадоў i будзе
аўтаматычна прадаўжацца кожны раз на адзiн год, калi нiводны з Бакоў
не заявiць  аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне  шляхам  пiсьмовага
паведамлення  не  менш  чым  за  6  месяцаў да сканчэння адпаведнага
перыяду.
     У выпадку спынення дзеяння Пагаднення яго палажэннi застаюцца ў
сiле  ў дачыненнi  да працоўных  дагавораў (кантрактаў),  заключаных
работнiкамi з  работадаўцамi (наймальнiкамi), да  сканчэння тэрмiну,
на якi яны былi заключаны.

                            Артыкул 18

     Гэта Пагадненне  ўваходзiць у сiлу  з дня абмену  нотамi, якiмi
Бакi  паведамляюць адзiн  аднаму аб  выкананнi ўсiх унутрыдзяржаўных
працэдур, неабходных для ўваходжання яго ў сiлу.

     Здзейснена ў г.Кiшынёве 5 мая 1994 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i румынскай мовах, пры гэтым абодва тэксты аўтэнтычныя
i маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Малдова                  ______________ подпiс



<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 

Новые документы