Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Соглашение Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 25 апреля 1994 г. "Пагадненне памiж Дзяржаўным мытным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Мiнiстэрствам фiнансаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя аб супрацоўнiцтве мытных органаў у барацьбе з кантрабандай ядзерных матэрыялаў, прадуктаў iх распаду i адходаў"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ МЫТНЫМ КАМIТЭТАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ФЕДЭРАЛЬНЫМ МIНIСТЭРСТВАМ ФIНАНСАЎ ФЕДЭРАТЫЎНАЙ
РЭСПУБЛIКI ГЕРМАНIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ МЫТНЫХ ОРГАНАЎ
У БАРАЦЬБЕ З КАНТРАБАНДАЙ ЯДЗЕРНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ, ПРАДУКТАЎ
IХ РАСПАДУ I АДХОДАЎ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 7 чэрвеня 1994 г.


     Дзяржаўны мытны   камiтэт  Рэспублiкi  Беларусь  i  Федэральнае
Мiнiстэрства фiнансаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя,  якiя  далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
     маючы намер унесцi  ўклад  у  развiццё  двухбаковых  адносiн  i
будучы ўпэўненымi  ў  тым,  што ахова здароўя насельнiцтва абедзьвюх
дзяржаў,  а  таксама  ахова  навакольнага  асяроддзя  ад   небяспекi
iанiзуючых выпраменняў ядзерных матэрыялаў мае важнае значэнне,
     жадаючы ўстанавiць  дзейснае   супрацоўнiцтва   памiж   мытнымi
органамi Дагаворных Бакоў у гэтай галiне, пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi  ўпэўнены  ў  тым,  што  неабходна  неадкладнае
супрацоўнiцтва абодвух мытных органаў Дагаворных Бакоў у барацьбе  з
кантрабандай  ядзерных матэрыялаў,  а таксама прадуктаў iх распаду i
адходаў.

                             Артыкул 2

     Кампетэнтныя мытныя органы Дагаворных Бакоў  будуць  неадкладна
перадаваць  адзiн аднаму ўсе значныя звесткi аб выпадках кантрабанды
ядзерных матэрыялаў,  аб шляхах i метадах iх правозу,  а таксама  аб
злачынцах, як толькi яны стануць iм вядомы.

                             Артыкул 3

     Дагаворныя Бакi   неадкладна   вызначаць  органы,  якiя  будуць
адказваць за супрацоўнiцтва ў вызначанай гэтым Пагадненнем галiне  i
паведамяць аб гэтым адзiн аднаму.

                             Артыкул 4

     Пры выкананнi абумоўленага гэтым Пагадненнем абмену iнфармацыяй
у асобых выпадках мытныя органы Дагаворных Бакоў вядуць яго па схеме
паведамлення, як пададзена ў Дадатку 1.

                             Артыкул 5

     Цэнтральныя мытныя  органы Дагаворных Бакоў па ўзгадненню i пры
неабходнасцi праводзяць кансультацыi з мэтай каардынацыi i павышэння
дзейснасцi супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 6

     Гэта Пагадненне  ўступае  ў  сiлу  з  дня яго падпiсання.  Гэта
Пагадненне можа быць дэнансавана адным з Бакоў  праз  шэсць  месяцаў
пасля пiсьмовага паведамлення аб гэтым другому Боку.

     Аформлена ў 2  экзэмплярах,  кожны  на  нямецкай  i  беларускай
мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Дзяржаўны мытны камiтэт               За Федэральнае Мiнiстэрства
Рэспублiкi Беларусь                      фiнансаў Федэратыўнай
Подпic                                   Рэспублiкi Германiя
г.Мiнск                                  Подпiс
25 красавiка 1994 г.                     г.Бонн
                                         7 чэрвеня 1994 г.

                                                           Дадатак 1

                         Схема паведамлення

1. Прозвiшча, iмя
2. Дата i месца нараджэння
3. Грамадзянства, даныя пашпарта
4. Назва i адрас адправiцеля (Груз-/паштовыя пасылкi)
5. Назва i адрас атрымальнiка
6. Назва i адрас перавозчыка
7. Месца адпраўлення i месца прызначэння
8. Выкарыстаны транспартны сродак
9. Апiсанне сховiшча
10. Месца i час
11. Выкананыя меры
12. Iншыя звесткi (скарочаныя дадатковыя звесткi)
13. Месца разгляду справы, нумар справы




<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 

Новые документы