Главная

Новости законодательства

Законодательство РБ Обновление

Решения местных органов власти

Международные договоры

Полезные ссылки

Обратная связь




Общегосударственный классификатор Республики Беларусь "Виды экономической
деятельности"

Кодексы Беларуси

“Об амнистии некоторых категорий лиц, совершивших преступления”







Новости законодательства Беларуси

Белорусский Правовой Портал
Код кнопки

Наши партнёры

Российский Правовой Портал - inPRAVO 

Судебная практика Российской Федерации

NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

Право - Законодательство Беларуси и других стран

 





Rambler's Top100





 

 

Под общей редакцией Валерия Левоневского

Соглашение Правительства Республики Беларусь и Правительства Украины от 17 декабря 1992 г. "Пагадненне мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб супрацоўнiцтве па пагранiчных i мытных пытаннях"

По состоянию на 12 октября 2006 года

<< Законодательство Республики Беларусь

 ПАГАДНЕННЕ
 МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
 АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПА ПАГРАНIЧНЫХ I МЫТНЫХ ПЫТАННЯХ *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.


     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,
     паважаючы суверэнiтэт i тэрытарыальную цэласнасць адзiн аднаго,
     iмкнучыся  вырашаць   пагранiчныя  i  мытныя   пытаннi  ў  духу
супрацоўнiцтва, узаемаразумення i добрасуседства,
     пагадзiлiся ў наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi  створаць у  1992 годзе  Сумесную камiсiю  для правядзення
дэлiмiтацыi i дэмаркацыi беларуска-украiнскай дзяржаўнай гранiцы.

                             Артыкул 2

     Пакуль  будуць  заключаны  адпаведныя  дагаворы  аб  дзяржаўнай
гранiцы,  Бакi  згодна  з  артыкулам  6  Дагавора  памiж  Беларускай
Савецкай   Сацыялiстычнай   Рэспублiкай    i   Украiнскай   Савецкай
Сацыялiстычнай Рэспублiкай  ад 29 снежня  1990 г. згадзiлiся  лiнiяй
гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь  i Украiнай лiчыць iснуючую цяпер
гранiцу.

                             Артыкул 3

     Парадак  землекарыстання,  гаспадарчай  дзейнасцi  на  гранiцы,
карыстанне  камунiкацыйнымi збудаваннямi,  што перасякаюць  гранiцу,
чыгуначныя,  аўтамабiльныя  зносiны,  а  таксама  пункты  i  парадак
пропуску  праз гранiцу  асоб,  транспартных  сродкаў i  грузаў  Бакi
вызначаць асобнымi пагадненнямi.

                             Артыкул 4

     Кожны  з  Бакоў  забяспечыць  пагранiчны  i  мытны  кантроль  у
дачыненнi  да  грузавых  i  пасажырскiх  зносiн  з  улiкам  узаемных
iнтарэсаў.

                             Артыкул 5

     Кампетэнтныя  органы  Бакоў  будуць  супрацоўнiчаць па пытаннях
пагранiчнага  i мытнага  кантролю  i  ўзаемна даваць  неабходную для
гэтага iнфармацыю.

                             Артыкул 6

     Бакi  абавязваюцца  прымаць  у  рабочым  стане  iснуючыя каналы
сувязi i пры неабходнасцi зробяць сумесныя захады па стварэннi новых
каналаў сувязi памiж пагранiчнымi i мытнымi органамi Бакоў.
     Кожны  Бок фiнансуе  эксплуатацыю каналаў  сувязi на  тэрыторыi
сваёй дзяржавы.

                             Артыкул 7

     Бакi  будуць супрацоўнiчаць  па пытаннях  прадухiлення выпадкаў
парушэння парадку на гранiцы, у тым лiку i ў пунктах пропуску.

                             Артыкул 8

     Бакi  выпрацуюць  механiзм  сумеснага  кантролю  на  гранiцы за
працэсамi нелегальнай мiграцыi,  барацьбы з кантрабандай, тэрарызмам
i наркабiзнесам i падпiшуць адпаведныя пагадненнi аб супрацоўнiцтве.

                             Артыкул 9

     Бакi   даручаюць   сваiм   кампетэнтным   органам  арганiзаваць
практычнае  супрацоўнiцтва  i   заключыць  адпаведныя  мiжведамасныя
пагадненнi.

                            Артыкул 10

     Гэтае   Пагадненне   не    закранае   раней   прынятых   Бакамi
абавязацельстваў у дачыненнi да iншых дзяржаў.

                            Артыкул 11

     Гэтае Пагадненне набывае сiлу з моманту падпiсання.
     Пагадненне  будзе дзейнiчаць  да заключэння  Дагавора аб рэжыме
дзяржаўнай гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай.

     Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня  1992 г. у двух экземплярах, кожны
на  беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  пры  гэтым  усе  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Украiны                             ______________ подпiс




<< Законодательство Республики Беларусь



Новости Беларуси



Реклама



 

 

Новые документы